Емяльян Кліментавіч Азаранка

філосаф

Емяльян Кліментавіч Аза́ранка[1] (30 (17) ліпеня 1908 — 22 лютага 1988) — філосаф, доктар філасофскіх навук (1962), прафесар (1962).

Емяльян Кліментавіч Азаранка
Дата нараджэння 17 ліпеня 1908(1908-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1988(1988-02-22) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1962)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1962)
Альма-матар
Партыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Узнікі Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок Красная Слабада ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум і да 1932 года працаваў у Ветрынскім раёне ў дзіцячым доме. У 1938 годзе скончыў астранома-геадэзічнае аддзяленне матэматыка-механічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта. У 1938—1939 гг. у Арлоўскім педагагічным інстытуце — намеснік дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце. У 1939—1941 гг. на пасадах дырэктара настаўніцкага інстытута і педагагічнага тэхнікума ў Чарапаўцы, у 1941—1944 гг. намеснік дырэктара Валагодскага педагагічнага інстытута. У 1944—1949 гг. Е. К. Азаранка на партыйнай рабоце — загадчык сектарам навукі і вышэйшых навучальных устаноў, кансультант аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. Адначасова ў 1946—1949 гг. старшы выкладчык кафедры ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. У 1948 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук завочнай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК ВКП(б), у 1949—1950 гг. вучыўся на курсах дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба М. В. Ломоносова за материализм против идеализма в естествознании». У 1950—1954 гг. прарэктар па навучальнай рабоце, з 1951 года дацэнт кафедры гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954—1956 гг. у дактарантуры Інстытута філасофіі Акадэміі навук СССР. З 1956 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1957—1972 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай гістарычнага і дыялектычнага матэрыялізму Мінскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Мировоззрение М. В. Ломоносова». У 1972—1974 гг. Е. К. Азаранка прафесар кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі медыцынскага інстытута, у 1974—1975 гг. прафесар-кансультант.

Памёр Е. К. Азаранка ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Вучонаму належаць працы па праблемах дыялектычнага матэрыялізму, сацыялістычнай філасофіі і культуры. Займаўся вывучэннем філасофскіх поглядаў М. В. Ламаносава. Шэраг сваіх прац прысвяціў светапогляду палітычных дзеячаў. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку метадычнага характару. Сярод апублікаванага:

  • Мировоззрение М. В. Ломоносова (1959);
  • Открытие и обоснование М. В. Ломоносовым закона сохранения материи и движения (1958);
  • М. В. Ламаносаў — вялікі вучоны і мысліцель (1961);
  • О соотношении психического и физиологического (1963);
  • Великий учёный и революционер (к 140-летию со дня рождения Ф. Энгельса) (1960).

Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога і раённых Саветаў народных дэпутатаў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць