Ерэван (арм.: Երևան) — чыгуначная станцыя ў сталіцы Арменіі Ерэване на плошчы Давіда Сасунскага. Побач размешчаныя станцыя Ерэванскага метрапалітэна Сасунцы Давід, а таксама лакаматыўнае і вагоннае дэпо.

Станцыя
Ерэван
Ерэван — Масіс
Паўднёва-Каўказская чыгунка
Дата адкрыцця 1902 год[1]
Колькасць платформ 2
Тып платформаў 1 бакавая і 1 астраўная
Форма платформаў простая
Выхад да Плошча Давіда Сасунскага, Станцыя метро «Сасунцы Давід», Праспект Тыграна Меца
Адлегласць да Тбілісі-Пасажырскай 374 км 
Тарыфная зона 16 (ад Гюмры)
Код станцыі 567804
Код у АСКЧТ 567804
Код у «Экспрэс-3» 5800000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1902 годзе праз Эрывань прайшла першая чыгуначная лінія, якая злучыла яе з Александропалем (Гюмры) і Тыфлісам, у 1908 годзе другая лінія злучыла горад з Джульфой і Персіяй[2]. Будынак вакзала пабудаваны ў 1956 годзе.

З 1993 па 2004 год вакзал станцыі Ерэван быў намаляваны на банкноце наміналам 10 армянскіх драм узору 1993 года.

31 ліпеня 2009 года на станцыі быў адкрыты музей чыгуначнага транспарту Арменіі[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981.
  2. Ереван (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  3. Состоялось открытие музея железной дороги Армении

Спасылкі правіць