Еўрадэ́нс (англ.: Eurodance, ад European — «еўрапейскі» і dance — «танец», літаральна «еўратанец») — кірунак еўрапейскай электроннай танцавальнай музыкі, які з’явіўся ў канцы 1980-х гадоў, у выніку зліцця разнастайных элементаў еўрадыска, італа-дыска, хіп-хопа. Для стылю характэрна перавага сінтэзатара, выкарыстанне рытму з частатой ад 90 да 155 удараў за хвіліну, а таксама меладычных вакальных партый, або іх спалучэнне з хіп-хопам.

Еўрадэнс (Eurodance)
Вытокі: Hi-NRG, тэхна, хаўс, еўрадыска, італа-дыска, сінці-поп, электрапоп, хіп-хоп, вакальны транс, нью-біт
Месца і час узнікнення: канец 1980-х
Папулярнасць: 1990-я
Разнавіднасці
Паджанры: еўрахаўс, еўратэхна, баблгам-дэнс, еўратранс

Выканаўцы ў стылі Еўрадэнс правіць

Спасылкі правіць