Еўрапейскае абароннае агенцтва

Еўрапейскае абароннае агенцтва - агенцтва Еўрапейскага саюза, штаб якога размешчаны ў Брусэлі. Яно з'яўляецца органам агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, заснавана 12 ліпеня 2004 года і прадастаўляе справаздачы Савету Еўрапейскага саюза. Усе краіны-члены ЕС за выключэннем Даніі ўдзельнічаюць у дзейнасці агенцтва. Нарвегія, якая не ўваходзіць у ЕС, атрымала права ўдзельнічаць у дзейнасці агенцтва, але без права голасу.

Задачы правіць

Савет Еўрапейскага саюза стварыў агенцтва для падтрымкі дзяржаў-членаў у іх намаганнях па ўдасканаленні еўрапейскага абароннага патэнцыялу ў галіне крызіснага кіравання, еўрапейскай бяспекі і абароннай палітыкі. Галоўнымі функцыямі арганізацыі з'яўляюцца:

  • Развіццё абароннага патэнцыялу;
  • Садзейнічанне еўрапейскаму супрацоўніцтву ў галіне ўзбраення;
  • Стварэнне канкурэнтаздольнага еўрапейскага рынку ваеннага абсталявання;
  • Павышэнне эфектыўнасці еўрапейскіх абаронных даследаванняў і тэхналогій.

Структура правіць

Агенцтва кіруецца трыма элементамі.

  • Кіраўнік агенцтва: адказны за агульную арганізацыю і функцыянаванне, забяспечвае выкананне кіруючых прынцыпаў і рашэнняў, узначальвае нарады міністраў Кіруючага савета;
  • Кіруючы савет: орган прыняцця рашэнняў, які складаецца з міністраў абароны ўдзельнічаючых дзяржаў, а таксама прадстаўніка Еўрапейскай камісіі.
  • Выканаўчы дырэктар: кіраўнік апарата.

На 2009 год у Еўрапейскім абаронным агенцтве працавалі 109 чалавек.

Бюджэт правіць

Год Бюджэт (млн €) Выдаткі (млн €)
2004 1.9 0.4
2005 20.7 12.8
2006 22.7 18.8
2007 22.4 21.5
2008 27.5 26.2
2009 29.2 28.1
2010 31.0 30.5
2011 30.5 30.5
2012 30.5 30.5
2013 30.5 30.5
2014 30.5 30.5
2015 30.5 Звестак яшчэ няма

Спасылкі правіць