Еўрапейская палітыка суседства

Еўрапейская палітыка суседства (ЕПС) (англ.: European Neighbourhood Policy) з'яўляецца часткай знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюза і нацэлена на ўмацаванне адносін і збліжэнне Еўропы з яе суседзямі для іх агульнай выгады і ў іх агульных інтарэсах. Дадзеная палітыка была распрацавана пасля пашырэння Еўрапейскага Саюза у 2004 годзе, калі 10 новых краін далучыліся да Еўрапейскага Саюза, каб пазбегнуць стварэння новых межаў у Еўропе.[1]

Еўрапейская палітыка суседства      Краіны-удзельнікі ЕС      Праграма пашырэння      ЕПС Усход      ЕПС Поўдзень      Іншыя краіны саюза дзяржаў-членаў Міжземнамор'я

Спіс удзельнікаў правіць

Еўрапейская палітыка суседства (ЕПС) рэгулюе адносіны Еўрапейскага Саюза з 16 бліжэйшымі ўсходнімі і паўднёвымі суседзямі Еўрапейскага Саюза.

ЕПС падтрымлівае палітычныя і эканамічныя рэформы ў краінах-суседзях з мэтай умацавання міру, стабільнасці і эканамічнага росквіту ў цэлым рэгіёне. Яна была распрацавана ў такім ключы, каб як ніколі раней удзяляць увагу двухбаковым адносінам паміж Еўрапейскім Саюзам і кожнай краінай-партнёрам у рамках ЕПС.[5]

Гісторыя правіць

ЕПС распачалася ў 2003 годзе і развівалася на працягу 2004 года з мэтай пазбегнуць з'яўлення новых раздзяляльных ліній паміж пашыраным Еўрапейскім Саюзам і яго суседзямі і з нагоды ўмацавання дабрабыту, стабільнасці і бяспекі абодвух бакоў. Яна заснаваная на каштоўнасцях дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.

Перагляд ЕПС правіць

ЕПС была перагледжана ў 2011 годзе, пасля паўстанняў «Арабскай вясны». Аднак, улічваючы значныя змены з 2011 года, устала пытанне перагляду ЕПС. У сувязі з гэтым былі вылучаны асноўныя напрамкі перагляду ЕПС [6]. Гэты дакумент быў апублікаваны 18 лістапада 2015 года пасля кансультацый з грамадскасцю, з удзелам краін-партнёраў, міжнародных арганізацый, сацыяльных партнёраў, грамадзянскай супольнасці і навуковых колаў. У перагледжанай ЕПС Еўрапейскі Саюз звярне асаблівую ўвагу стабілізацыі палітычных і эканамічных зносін у рэгіёне, а таксама засяродзіцца на пытаннях бяспекі. Акрамя таго, перагледжаная ЕПС прапануе пераарыентаваць адносіны з партнёрамі і прымаць дыферэнцыраваны падыход краін-суседзяў, што дазволіць паважаць іх розныя імкненні і ўдзяляць увагу тым палітычным прыярытэтам, якія абодва бакі разглядаюць у якасці асноватворных для партнёрства. Гэтая магчымасць стане асноўным элементам для іх далучэння да ЕПС, а таксама больш актыўнага прыцягнення краін-членаў Еўрапейскага Саюза у працэс фарміравання і рэалізацыі палітыкі ў суседніх краінах.

Асноўныя напрамкі дзейнасці правіць

Новая Еўрапейская палітыка суседства актывізуе намаганні для падтрымкі інклюзіўнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця; стварэнне новых працоўных месцаў для моладзі стала адной з асноўных мер эканамічнай стабілізацыі. Асаблівая ўвага надаецца ўзмацненню працы з краінамі-партнёрамі ў галіне бяспекі, галоўным чынам у сферы прадухілення канфліктаў, процідзеяння тэрарызму і барацьбы з радыкалізацыяй. ЕПС прапануе новыя сумесныя прыярытэты супрацоўніцтва, якія лепш падыходзяць для вырашэння асноўных задач і адаптаваныя да змен, што адбываюцца ў рэгіёнах. Акрамя належнага кіравання, падтрымання дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека, былі вызначаны тры дадатковыя прыярытэтныя напрамакі супрацоўніцтва, кожны з якіх ахоплівае шэраг сектара супрацоўніцтва:

  • эканамічнае развіццё для стабілізацыя
  • бяспека
  • міграцыя і мабільнасць[7]

У рамках перагледжанай Еўрапейскай палітыкі суседства ЕС імкнецца распрацаваць новы падыход да ацэнкі вынікаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на дасягненні мэтаў, ўзгодненых з партнёрамі. Ацэначныя справаздачы будуць прымеркаваны да правядзення сустрэч на высокім узроўні паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі-партнёрамі, такімі як, напрыклад, Саветы па Асацыяцыі/кааперацыі.

Шматбаковае супрацоўніцтва правіць

ЕПС з'яўляецца ў асноўным двухбаковай палітыкай супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і кожнай краінай-партнёрам. Але яна дапаўняецца ініцыятывамі рэгіянальнага і шматбаковага супрацоўніцтва:

Зноскі

  1. http://www.euneighbours.eu/ru/policy#
  2. Уключэнне Палестыны ў дадзеную праграму не павінна быць вытлумачана як прызнанне Палесцінскай аўтаноміі з боку Еўрапейскага Саюза і не адлюстроўвае індывідуальную пазіцыю асобных дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза па гэтым пытанні.
  3. ЕС цалкам прыпыніў двухбаковае супрацоўніцтва з урадам Сірыі і яе ўдзел у рэгіянальных праграмах у 2011 годзе.
  4. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/overview_en
  5. https://eeas.europa.eu/headquarters/headquarters-homepage/330/european-neighbourhood-policy-enp_en Архівавана 9 сакавіка 2022.
  6. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/sites/near/files/neighbourhood/pdf/key-documents/151118_joint-communication_review-of-the-enp_en.pdf
  7. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/overview_en
  8. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/eastern-partnership_en
  9. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/southern-neighbourhood/regional-cooperation-with-the-mediterranean-partners_en
  10. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/neighbourhood-wide_en
  11. https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/neighbourhood/cross-border-cooperation_en