Еўрапейскія гульні 2019

II Еўрапейскія гульні 2019 (англ.: 2019 European Games) — міжнародныя спаборніцтвы, якія прайшлі у Мінску, сталіцы Беларусі, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ прымаў канал у Заслаўі[1]. Падчас спаборніцтваў разыграна 200 камплектаў узнагарод, каля 4000 тысяч атлетаў з 50 краін выступілі ў 15 відах спорту (23 дысцыплінах). Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя[2].

II Еўрапейскія гульні 2019
Эмблема
Краіны-ўдзельніцы 50
Колькасць спартсменаў больш за 4000
Разыгрываецца медалёў 199 у 15 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 21 чэрвеня 2019
Цырымонія закрыцця 30 чэрвеня 2019
Стадыён Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама»
Сайт minsk2019.by/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып і слоган II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску на дзяржаўных мовах.

Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту ўключаны ў кваліфікацыйную сістэму летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Цырымонія адкрыцця Гульняў адбылася 21 чэрвеня 2019 года, а цырымонія закрыцця — 30 чэрвеня 2019 года. Планавалася задзейнічаць каля 8 тысяч валанцёраў, і яшчэ адну тысячу чалавек у якасці рэзерву. Абраныя валанцёры прайшлі шэраг трэнінгаў і узялі ўдзел у падрыхтоўцы да Гульняў, а таксама працавалі ў дні спартыўнага форума. Для правядзення працэдуры акрэдытацыі ЕАК дало гораду адмысловую сістэму ад кампаніі Swiss Timing. Акрэдытацыйная кампанія СМІ стартавала 1 снежня 2018 года і завяршылася 28 лютага 2019 года. Чакалася, што дазвол на асвятленне падзеі атрымаюць больш за 1 тысяч прадстаўнікоў СМІ з розных краін. Зацікаўленасць у арганізацыі трансляцыі Гульняў выяўлялі тры замежныя кампаніі (партугальская Medialuso-Mediapro, іспанская ISB і расійская «Матч ТВ»). Афіцыйны вяшчальны партнёр быў названы 29 студзеня 2018. Ім стаў ISB. Кантракт з кампаніяй быў падпісаны 25 красавіка 2018 года. Пры гэтым беларускія тэлеканалы былі прыцягнуты да трансляцый у абавязковым парадку па дамове субпадраду. Лагатыпам Гульняў абвешчана «папараць-кветка» — расліна, што адыгрывае важную ролю ў культуры славян. Слоганам былі абраны словы Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»), што ўдала паказвае таксама на нацыянальны дамен Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. Беларускім эквівалентам слогана названа фраза «Час яскравых перамог». Адкрыццё гульняў прысвяцілі гісторыі Беларусі, закрыццё — сучаснасці[3].

Абранне горада правіць

У правядзенні II Еўрапейскіх гульняў выказалі зацікаўленасць шэраг краін і гарадоў. 16 мая 2015 года ўдзельнікамі пасяджэння Надзвычайнай генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў было прынята рашэнне аб правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Нідэрландах. Спаборніцтвы меркавалася правесці ў сямі гарадах, у тым ліку ў Амстэрдаме, Гаазе, Эйндхавене, Ратэрдаме, Утрэхце. 10 чэрвеня 2015 года Нідэрланды адмовіліся ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў.

Пасля адмовы Нідэрландаў (Амстэрдам), сваю зацікаўленасць у прыняцці Гульняў выказалі шэраг краін — Беларусь (Мінск), Вялікабрытанія (Глазга), Польшча (Познань), Расія (Казань і Сочы), Турцыя (Стамбул).

У лістападзе 2015 года Расія была вызначана арганізатарам II Еўрапейскіх гульняў, але адначасова Сусветнае антыдопінгавае агенцтва распачало расследаванне допінгавага скандалу ў Расіі. Напярэдадні Алімпіяды 2016 з прычыны санкцый за абвешчаную па выніках расследавання дзяржаўную падтрымку допінгу МАК адмовіў у падтрымцы правядзення ў Расіі асноўных спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы II Еўрапейскія гульні, і на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якая прайшла ў Мінску 21 кастрычніка 2016 года, месцам правядзення II Еўрапейскіх гульняў быў абраны Мінск. 1 верасня 2017 года быў падпісаны кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Подпіс пад дакументам, які змяшчае асноўныя прынцыпы і аспекты арганізацыі і правядзення маштабнага спартыўнага форуму, паставілі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч (на той момант, зараз-прэзідэнт), а таксама міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, генеральны сакратар Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Рафаэле Паньёці.

Аргкамітэт правіць

12 мая 2017 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў у Мінску». Заснавальнікамі фонду сталі Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам фонду прызначаны Георгій Катулін — генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У лістападзе 2017 года Дырэкцыяй быў запушчаны афіцыйны сайт гульняў.

Спартыўныя аб'екты правіць

Для правядзення Гульняў будуць задзейнічаны ўжо існуючыя ў Мінску спартыўныя аб'екты, некаторыя з якіх былі рэканструяваны да пачатку форума. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пройдуць на стадыёне «Дынама», які быў уведзены ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі 21 чэрвеня 2018 года. Ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) «Дынама» атрымаў сертыфікат 1-га класа, што дазваляе праводзіць тут чэмпіянаты Еўропы, этапы Дыяментавай лігі і чэмпіянаты свету па ўзгадненні з IAAF. Спартсмены будуць пражываць на тэрыторыі студэнцкай вёскі, гатовай прыняць да 6000 чалавек. Частка збудаванняў вёскі ўжо існавала, частка была завершана да красавіка 2019 года. Кожная кватэра мае 2 спальні і 1 санвузел. У будынках маецца невялікае кафэ, трэнажорная зала, медпункт, пральня. Афіцыйныя асобы будуць размешчаны ў Marriott Hotel і Double Tree by Hilton.

Валанцёры правіць

Старт адборачнай кампаніі валанцёраў на Гульні быў дадзены ў верасні 2017 года падчас правядзення «Дабрафэста». У канцы 2017 года Дырэкцыя прыняла заяўкі больш чым ад 2 тысяч кандыдатаў. У асноўным гэта былі студэнты і навучэнцы беларускіх навучальных устаноў. Таксама былі атрыманы заяўкі з Расіі, Азербайджана, Вялікабрытаніі, Румыніі, Сінгапура. Асноўныя патрабаванні, што прад’яўляліся да кандыдата пры адборы — камунікабельнасць і валоданне англійскай мовай. Выбраныя добраахвотнікі прайшлі шэраг трэнінгаў і будуць задзейнічаны ў працы 20 накірункаў. Кожны валанцёр будзе забяспечаны спецыяльнай формай і акрэдытацыяй. Першы этап сумоўяў праходзіў з 19 лютага па 25 мая 2018 года. Замежныя грамадзяне з 52 краін запоўнілі 850 анкет (у тым ліку з Расіі — 628, з Азербайджана, Украіны і Казахстана — па 31 заяўцы).

Мерапрыемствы з удзелам валанцёраў Гульняў:

  • футбольны матч Лігі Еўропы;
  • зорная трэніроўка па фітбоксу (аздараўленчы бокс);
  • танцавальны флэшмоб у міжнародны Дзень танца;
  • экскурсія ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы для выхаванцаў Ждановіцкага дзіцячага дома;
  • круглы стол-дыскусія «Валанцёрская праграма II Еўрапейскіх гульняў 2019 года: асаблівасці набору, навучання і кіравання валанцёрамі» у рамках міжнароднага кангрэса «Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту»;
  • праца на адкрытым Кубку свету па брэйк-дансе;
  • праца на міжнародным турніры па сквошы.

Транспарт правіць

 
Аўтобус МАЗ-203 (маршрут 127а) у Мінску.

27 снежня 2017 года было абвешчана пра завяршэнне распрацоўкі комплекснага плана транспартнага абслугоўвання спаборніцтваў, заснаванага з улікам патрэб усіх бакоў і вопыту сталіц папярэдніх Алімпіяд і першых Еўрапейскіх гульняў: Пекіна, Лондана, Баку. Галоўная задача распрацаванага плана — аптымізаваць маршруты такім чынам, каб любы ўдзельнік спаборніцтваў мог дабрацца на любы стадыён не больш чым за паўгадзіны. Будзе арганізаваны чыгуначны рух з большай перыядычнасцю ад чыгуначнага вакзала да прыпыначных пунктаў Масюкоўшчына (Мінск-Арэна), Беларусь (Вяслярны канал у Заслаўі) і Лошыца ​​(Чыжоўка-Арэна). Акрамя таго, дзеючая аўтобусная сетка будзе пашырана за кошт 10-12 новых маршрутаў да месцаў спаборніцтваў, па якіх будуць курсіраваць да 300 аўтобусаў і тралейбусаў. З сакавіка 2018 года ў Мінску пачалі курсіраваць брэндзіраваныя аўтобусы.

Мяркуецца, што ў частцы забеспячэння легкавога транспарту будуць задзейнічаны рэсурсы кампаніі СЗАТ «БелДжы», а ў частцы аўтобусаў — ААТ «МАЗ» і аўтазборачнага прадпрыемства «Нёман». Гарадскі грамадскі транспарт быў забрэндзіраваны ў стылі Гульняў. Што тычыцца моўнага суправаджэння працы аўтатранспарту, то ў метро вярнулі аб’явы прыпыначных пунктаў на англійскай мове, тое ж самае плануецца зрабіць для асноўных аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Інфармацыя пра транспартную сетку горада, схемы руху размешчаны каля спартыўных аб'ектаў і гасцініц. ЕАК аплочвае пералёт спартсменаў і трэнераў, а таксама пражыванне і харчаванне еўрапейскай алімпійскай сям’і, за свой кошт арганізуе зону гасціннасці ЕАК.

Візы правіць

29 мая 2018 года паміж Беларуссю і Расіяй падпісана міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. У адпаведнасці з дакументам на перыяд правядзення ў Расіі чэмпіянату свету па футболе для замежных балельшчыкаў устанаўліваецца бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. У сваю чаргу расійскі бок прадаставіць у 2019 годзе права бязвізавага праезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным заўзятарам, якія едуць у Мінск на II Еўрапейскія гульні. 24 ліпеня 2018 года падпісаны ўказ, які ўстанаўлівае бязвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў Гульняў, іншых спецыялістаў з 20 мая па 10 ліпеня 2019 года, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года ў акрэдытацыйных картах або білетах на спартыўныя спаборніцтвы.

Культурная праграма правіць

Адным з удзельнікаў культурнай праграмы стане ГА «Беларуская федэрацыя скейтбордынгу». Уключэнне скейтбордынгу ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў 2019 года даволі сімвалічна, бо дзень адкрыцця найбуйнейшага мультыспартыўнага форуму Еўропы — 21 чэрвеня — супадае з афіцыйным святам усіх скейтэраў свету — Міжнародным днём скейтбордынгу (Go Skateboarding Day) і менавіта ў гэты дзень пачне сваю працу спецыялізаваная пляцоўка ў фан-зоне Гульняў на вул. Кастрычніцкая, дзе будзе ўсталяваны сапраўдны скейтпарк. На працягу 10 дзён у ім будуць праводзіцца розныя актыўнасці: майстар-класы, паказальныя выступленні, культурна-масавыя мерапрыемствы. Менавіта там скейтэры змогуць прадставіць сваё любімае захапленне, свой спорт, свой лад жыцця, прадэманстраваць сваё майстэрства і пагутарыць з аднадумцамі з іншых дзяржаў.

Маркетынг і сувязі з грамадскасцю правіць

Падтрымка спонсараў і інфапартнёрства правіць

З мэтай скарачэння выдаткаў бюджэтных сродкаў на правядзенне Гульняў указам Прэзідэнта РБ ад 12 мая 2017 «Аб Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» была зацверджана ў якасці адной з крыніц фарміравання маёмасці Дырэкцыі спонсарская дапамога. 15 снежня 2017 года афіцыйным спонсарам Гульняў стаў аператар электронных інтэрактыўных гульняў «Спорт-пары». 22 снежня 2017 года было абвешчана аб тым, што афіцыйным аператарам сувязі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года стане тэлекамунікацыйны аператар velcom. 27 студзеня 2018 года міжнародная інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у склад медыягрупы «Россия сегодня», і фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» падпісалі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні. 22 сакавіка 2018 года адвакацкае бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» — адно з лідараў рынку юрыдычных паслуг у Беларусі — і фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, накіраваны на аказанне ўсебаковай юрыдычнай дапамогі ў рамках падрыхтоўкі і правядзення будучага спартыўнага форуму. 27 сакавіка 2018 года ўстаноўлена супрацоўніцтва па абмену вопытам у сферы валанцёрскай дзейнасці з АНО "Аргкамітэт «Расія 2018». 15 мая 2018 года падпісаны дагавор з ТАА «Сінезіс спорт». На падставе гэтага дакумента распрацоўшчыкі «Сінезіс спорт» створаць для II Еўрапейскіх гульняў увесь праграмна-тэхнічны блок, у тым ліку сайт minsk2019.by (быў запушчаны 21 чэрвеня 2018 года). 1 чэрвеня 2018 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на павышэнне прафесіяналізму валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў у забеспячэнні медыцынскай бяспекі падчас падрыхтоўкі і правядзення мультыспартыўнага форуму з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. 11 чэрвеня 2018 года падпісана пагадненне з БДУ. Для інфармацыйнай падтрымкі ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў у горадзе Мінску будуць створаныя інфармацыйныя кропкі, дзе можна будзе даведацца пра самыя розныя бакі жыцця беларускай сталіцы — ад размяшчэння найважнейшых спартыўных аб'ектаў і працы грамадскага транспарту да экспазіцый выстаў і музеяў, экскурсій да гістарычных славутасцей. Валанцёры з ліку студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта будуць удзельнічаць у рэалізацыі гэтай канцэпцыі, аказваючы інфармацыйную падтрымку на англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай і іншых замежных мовах у перыяд правядзення ў Мінску мультыспартыўнага форуму. 13 чэрвеня 2018 года падпісаны дагавор з ТАА «Дзелавая сетка». Кампанія атрымала статус афіцыйнага пастаўшчыка Free Wi-Fi мультыспартыўнага форуму. 26 чэрвеня 2018 года тэлекамунікацыйны аператар МТС стаў нацыянальным партнёрам. 28 чэрвеня 2018 года Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ЦэнтрКурорт» вызначана ў якасці турыстычнага аператара. 5 ліпеня 2018 года заключана пагадненне з таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Вокруг света», згодна з якім гэтая кампанія выступіць турыстычным агентам мультыспартыўнага форуму. 19 ліпеня 2018 года падпісана пагадненне з Лігай добраахвотнай працы моладзі. 25 ліпеня 2018 года падпісана пагадненне з Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Спецыяльныя мерапрыемствы правіць

  • Семінар для прадстаўнікоў прэс-службаў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і вядучых сродкаў масавай інфармацыі Еўропы.
  • Семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.
  • Фестываль «Александрия собирает друзей». Была арганізавана работа трох пляцовак.
  • Акцыя SunRunChallenge.
  • Прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года для журналістаў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.
  • Рэгіянальны форум кіраўнікоў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў СНД, краін Балтыі і Грузіі.
  • Міжнародны алімпійскі дзень.
  • Семінар для беларускіх спартыўных функцыянераў. Семінар для беларускіх спартыўных функцыянераў пад кіраўніцтвам галоўнага эксперта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў па спорце Макіса Асімакопуласа прайшоў 3 мая 2018 гадоў у Мінску. Менеджары і кіраўнікі спартыўных аб'ектаў і спаборніцтваў па 23 дысцыплінах сабраліся ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, каб атрымаць больш поўнае ўяўленне аб задачах, якія неабходна выканаць напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.
  • Міжнародны дзень танца. 29 красавіка адбыўся марафон харэаграфіі: прадстаўнікі 8 напрамкаў прадэманстравалі свае віды танцаў (танцавальны спорт (стандарт і лаціна), фармэйшн, ліндзі хоп, брэйкданс, народныя танцы, сальса). Валанцёры II Еўрапейскіх гульняў прынялі ўдзел ва флэшмобе.
  • Прэзентацыя Гульняў на 81-ом кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы. Прэзентацыю мультыспартыўнай падзеі 2019 года на пасяджэнні кантынентальнай сесіі МАСП Еўропа правёў менеджар па камунікацыі і СМІ фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч.
  • Удзел у стратэгічнай сесіі «Менеджмент, маркетынг і эканоміка спорту» SPORT 1.0. У рамках сесіі прайшлі выступы Надзеі Анісавец, якая з’яўляецца менеджарам па працы з валанцёрамі, адукацыйным і культурным праграмам Дырэкцыі і Максіма Кошкалды — менеджара па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе. Супрацоўнікі выступалі з дакладамі «Планаванне, кіраванне і рэалізацыя валанцёрскіх праграм міжнародных комплексных спартыўных мерапрыемстваў на прыкладзе II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і «Прадзюсаванне і маркетынг спартыўнай падзеі».
  • Удзел у XI Міжнароднай канферэнцыі «Моладзь і алімпійскі рух» у Кіеве. Спецыялісты Дырэкцыі выступілі з дакладамі ў рамках пленарнага і секцыйнага пасяджэнняў, а таксама абмеркавалі з калегамі з іншых краін сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя і арганізацыйна-кіраўніцкія асновы алімпійскага спорту, праблемы тэорыі і методыкі алімпійскага, паралімпійскага і дэфлімпійскага спорту, алімпійскай адукацыі, адбору і шматгадовай падрыхтоўкі спартсменаў, медыка-біялагічныя аспекты алімпійскага спорту, фізічнай тэрапіі, эргатэрапіі і спорту для ўсіх.
  • Святкаванне Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і свету.
  • Святкаванне Міжнароднага дня настольнага тэніса. Прадстаўнікі Дырэкцыі разам з кампаніямі-партнёрамі — адвакацкім бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» і інфармацыйным агенцтвам Sputnik, журналістамі беларускіх СМІ, зоркай мастацкай гімнастыкі Меліцінай Станютай, удзельнікамі музычных калектываў «Nuteki», «Naviband», «Без билета», «Litesound», а таксама членамі нацыянальнай зборнай Беларусі сышліся ў паядынках па настольным тэнісе.
  • Сумесная акцыя Дырэкцыі і Радыё «Беларусь». З 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» праводзіла конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Мой привет II Европейским играм». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым чынам хэштэг #MINSK2019 і адправіць адным з наступных спосабаў: 1. скарыстацца спецыяльнай формай зваротнай сувязі на старонцы Радыё «Беларусь» ці даслаць фота на адрас электроннай пошты selfie@minsk2019.by Заяўкі і фатаграфіі прымаліся да 25 кастрычніка 2018 года. Пераможцаў узнагародзілі дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
  • Сацыяльная акцыя «Зимние беговые игры: #velcombegom». Супрацоўнікі і валанцёры Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў прабеглі 156 км у падтрымку сацыяльнай акцыі «Зимние беговые игры: #velcombegom», якую праводзіў афіцыйны аператар сувязі II Еўрапейскіх гульняў кампанія velcom.
  • Круглы стол па тэме шматмоўя і культурнай спадчыны Гульняў.

PR-кампаніі правіць

Зорныя паслы правіць

Старт інфармацыйнага праекта быў дадзены 24 ліпеня 2018 года. Прыярытэтнымі задачамі праекта з’яўляюцца прасоўванне і фарміраванне станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягненне грамадскай увагі да іх ідэй, а таксама стымуляванне цікавасці жыхароў краіны і сусветнай грамадскасці да мультыспартыўнай падзеі. Немалаважным фактам з’яўляецца і папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў.

24 ліпеня 2018 года першым зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў 2019 года аб’яўлена чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, Герой Беларусі Дар’я Домрачава.

Таксама зорнымі пасламі аб’яўлены:

Bright Team правіць

Старт праекту «Bright Team» быў дадзены 1 жніўня 2018 года. У гэты дзень у Мінску адбыўся таварыскі турнір па пляжным футболе «Bright Beach Soccer». Прадугледжаны цэлы шэраг сяброўскіх сустрэч па відах, уключаных у спартыўную і культурную праграмы II Еўрапейскіх гульняў. Удзельнікі «Яркай каманды» таксама паспрабавалі сябе ў баскетболе 3х3, бадмінтоне, боксе, дзюдо, шашэйных велагонках, веславанні на байдарках і каноэ, бегавых відах лёгкай атлетыкі, каратэ, петанку.

Конкурсы правіць

4 красавіка 2018 года Дырэкцыя сумесна з радыёстанцыяй «Беларусь» запусціла творчы конкурс спартыўнага сэлфі «MINSK2019: маё прывітанне II Еўрапейскім гульням». Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе павінны былі падрыхтаваць яркае і запамінальнае фота з хэштэгам #minsk2019 у фармаце сэлфі, выкананае на фоне любога спартыўнага аб'екта ў сваёй краіне.

З мэтай папулярызацыі Гульняў сярод беларускай моладзі фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» абвясціў пра старт конкурсу «Час яскравых перамог» для вучняў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс працягнецца да 20 мая 2019 года. Каб стаць удзельнікам фотаспаборніцтва трэба не толькі зрабіць яркую фатаграфію, але таксама размясціць яе на сцяне свайго профілю «У Кантакце», які абавязкова павінен быць адкрыты. Запіс неабходна суправодзіць хэштэгам #яркаяпобеда і #minsk2019, а таксама быць падпісаным на афіцыйную супольнасць II Еўрапейскіх гульняў у сацыяльнай сетцы «У Кантакце» і адзначыць яе ў сваім конкурсным пасце. Любы ўдзельнік можа выстаўляць на конкурс неабмежаваную колькасць фотаздымкаў, тым самым павялічваючы свой шанц на перамогу. Галоўнае — выканаць усе правілы арганізатараў і паклапаціцца аб тым, каб імя профілю «У Кантакце» адпавядала рэальнаму імя ўдзельніка конкурсу.

Квіткі правіць

Квіткі на спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў паступілі ў продаж 1 снежня 2018 года і рэалізоўваліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз адмысловы сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама больш чым у 400 касах сеткі партнёраў афіцыйнага білетнага аператара — кампаніі Тикетпро. 1 снежня 2018 года білеты паступілі ў продаж у Еўропе праз афіцыйных рэселераў (аператараў і агентаў). Па такой сістэме грамадзяне Беларусі і іншых еўрапейскіх краін іх маглі купіць да 28 лютага 2019 года. Пачынаючы з 1 сакавіка квіткі на Гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by могуць набыць усе жадаючыя з любой краіны свету.

Сімвалы правіць

 
Знак, у форме лагатыпа II Еўрапейскіх гульняў.

Лагатып правіць

Прататыпам для стварэння лагатыпа Еўрапейскіх гульняў у Мінску паслужыла купальскае вогнішча і «папараць-кветка», якая адыгрывае важную ролю ў беларускай культуры. Так, згодна з легендай «папараць-кветка» квітнее раз на год апоўначы на Івана Купалу і ўсяго імгненне. Любы, хто ўбачыць гэта красаванне, стане ўладальнікам незвычайных здольнасцей і талентаў.

Талісман правіць

 
Сувенірная прадукцыя
 
Выява талісмана II Еўрапейскіх гульняў - Лесіка каля Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе.

Восенню 2017 года быў аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў. Прыняць удзел у конкурсе мог любы жадаючы. У выніку, было сабрана больш за 2.000 варыянтаў. Свае працы прадстаўлялі і прафесійныя дызайнеры, і аматары. Прэзентацыя афіцыйнага талісмана адбылася 29 лістапада 2018 года ў адным з кінатэатраў сеткі Silver Screen. У выніку талісманам было абрана лісяня Лесік.

Слоган правіць

Слоганам мерапрыемства былі абраны словы «Bright Year! Bright You!» што ўдала ўказвае таксама на нацыянальны дамен Рэспублікі Беларусь і афіцыйнае міжнароднае скарачэнне — BY. Беларускамоўным эквівалентам слогана з’яўляецца фраза «Час яскравых перамог», а рускамоўным — «Время ярких побед».

Легенда

Мы ўсе выдатна памятаем гісторыю пра «Маленькага прынца», які прыляцеў на планету Зямля і знайшоў сяброў. Сярод яго сяброў было маленькае лісянё, якое распавяло маленькаму прынцу аб дружбе і навучыла яго сябраваць па-сапраўднаму. Маленькі прынц паляцеў да сваёй ружы на сваю маленькую планету, а Лісянё засталося. Яго самай вялікай марай было знайсці сяброў. Пасля таго, як маленькі прынц пакінуў планету Зямля, Лісянё засумавала. Усе думкі яго былі пра тое, як знайсці сяброў. Яно прынюхвалася і прыслухоўвалася, ад гэтага яго вушкі сталі больш. Яно даследавала наваколле ў пошуках адказу на пытанне «Як жа зрабіць так, каб у яго з’явіліся сябры?». І аднойчы, дзякуючы сваім вялікім вушкам і моцным лапкам, яно даведалася, што недзе ў Беларусі існуе кветка, якая выконвае ўсе жаданні. Гэта легендарная беларуская Папараць-кветка. Лісянё адправілася ў Беларусь, каб знайсці Папараць-кветку і выканаць сваю мару. Шлях у яго быў не блізкім, яму давялося правесці мільён крокаў, у гэтым мы можам пераканацца, убачыўшы яго фітнес-бранзалет.

Агонь гульняў правіць

 
Эстафета агню Еўрапейскіх гульняў на Ленінскай вуліцы ў Магілёве

Плануецца, што перад пачаткам гульняў будзе праведзена эстафета «Полымя свету». Акрамя традыцыйнага бегу з факелам будуць рэалізаваны яшчэ і крэатыўныя рэчы ад арганізатараў, якія дапамогуць зрабіць эстафету больш прыгожай і запамінальнай. У якасці бегуноў мяркуецца запрасіць не толькі спартсменаў, але і медыяперсон. Усё гэта традыцыйна будзе рэалізавана за сто з невялікім дзён да галоўнай спартыўнай падзеі. Зараз вядзецца распрацоўка маршруту і сцэнарыя эстафеты.

Краіны-ўдзельніцы правіць

Спаборніцтвы правіць

 
Набор марак, прысвечаны II Еўрапейскім гульням

У праграму Еўрапейскіх гульняў увайшло 15 відаў спорту: стральба з лука, лёгкая атлетыка, бадмінтон, баскетбол 3х3, пляжны футбол, бокс, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт, гімнастыка, дзюдо, каратэ, самба, стральба, настольны тэніс, барацьба. Спаборніцтвы ў васьмі відах спорту ўключаны ў кваліфікацыйную сістэму летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. 13 красавіка 2018 года былі апублікаваны прынцыпы кваліфікацыйнай сістэмы, якія рэгулююць допуск атлетаў да ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях. Для ўдзелу ў мультыспартыўным форуме Еўропы спартсмены абавязаны забяспечыць выкананне прынцыпаў Алімпійскай хартыі ў дзеючай рэдакцыі. Перыяд кваліфікацыйных спаборніцтваў пачаўся 1 лютага 2018 года і доўжыўся да 14 красавіка 2019 года, затым нацыянальныя алімпійскія камітэты краін-удзельніц еўрапейскага форуму сфарміравалі заявачныя спісы каманд. Нацыянальныя алімпійскія камітэты, чые спартсмены не выканалі адборачныя нарматывы, мелі права прэтэндаваць на квоты, якія выдзяляюцца ЕАК паводле прынцыпу прадстаўніцтва Еўрапейскіх НАК. Кожны з іх мог атрымаць права заявіць мінімум па тры атлеты на ўдзел у спаборніцтвах сярод мужчын і сярод жанчын. Кваліфікацыйная сістэма Еўрапейскіх гульняў 2019 года прадугледзела магчымасць удзелу спартсменаў краіны-арганізатара Гульняў у кожнай з дысцыплін, якія ўваходзяць у праграму спаборніцтваў, без уліку вынікаў, атрыманых імі ў ходзе кваліфікацыйных спаборніцтваў.

Акрабатыка правіць

Спаборніцтвы па акрабатыцы прайшлі з 27 па 30 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 месцаў. Разыграна шэсць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па трох дысцыплінах сярод жаночых каманд і змешаных каманд.

Аэробіка правіць

Спаборніцтвы па аэробіцы прайшлі з 24 па 26 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна», дзе змяшчаецца 8000 пасадачных месцаў. Разыграна два камплекты медалёў. Спаборніцтвы прайшлі сярод змешаных пар і каманд.

Бадмінтон правіць

Спаборніцтвы па бадмінтоне прайшлі з 24 па 30 чэрвеня ў СРК «Falcon Club», умяшчальнасцю 2000 месцаў. Медалі разыграны ў мужчынскім і жаночым адзіночным і парным разрадах, а таксама ў міксце.

Баскетбол 3х3 правіць

Спаборніцтвы па баскетболе 3х3 прайшлі на стадыёне «Palova Arena» умяшчальнасцю 1000 месцаў з 22 па 25 чэрвеня. Разыграны 2 камплекты ўзнагарод.

Бокс правіць

Спаборніцтвы па боксе прайшлі з 21 па 30 чэрвеня ў палацы спорту «Уручча» ўмяшчальнасцю 3000 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі пятнаццаць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі у дзесяці вагавых катэгорыях сярод мужчын і пяці — сярод жанчын.

Барацьба правіць

Спаборніцтвы па барацьбе прайшлі з 25 па 30 чэрвеня ў МСКК «Палац спорту» ўмяшчальнасцю 3300 месцаў. Спартсмены разыгралі васямнаццаць камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па вольнай, жаноцкай і грэка-рымскай барацьбе.

Веласпорт правіць

Спаборніцтвы па веласпорце на шашы прайшлі з 27 па 30 чэрвеня ў Мінску і яго ваколіцах. Разыграна 4 камплекты медалёў. З 22 па 25 чэрвеня веладром МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 2000 месцаў прыме спаборніцтвы па веласпорце на трэку. Веласіпедысты разыгралі 18 камплектаў медалёў.

Веславанне на байдарках і каноэ правіць

Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ прайшлі з 25 па 27 чэрвеня на вяслярным канале ў Заслаўі, які ўмяшчае 1500 гледачоў. Спартсмены разыгралі пятнаццаць камплектаў медалёў.

Дзюдо правіць

Спаборніцтвы па дзюдо прайшлі з 22 па 25 чэрвеня на МКСРК «Чыжоўка-Арэна» ўмяшчальнасцю 8800 месцаў. Разыграна шаснаццаць камплектаў медалёў.

Каратэ правіць

Спаборніцтвы па каратэ прайшлі з 29 па 30 чэрвеня на МКСРК «Чыжоўка-Арэна» ўмяшчальнасцю 8800 месцаў. Спартсмены разыгралі дванаццаць камплектаў медалёў.

Лёгкая атлетыка правіць

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы прайшлі з 25 па 29 чэрвеня на стадыёне «Дынама», дзе змяшчаецца 22.000 месцаў.

Настольны тэніс правіць

Спаборніцтвы па настольным тэнісе прайшлі з 22 па 29 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ўмяшчальнасцю 1000 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі пяць камплектаў медалёў. Пераможцаў вызначаць у індывідуальных і камандных спаборніцтвах у мужчын і жанчын, а таксама ў змешаным турніры.

Пляжны футбол правіць

Спаборніцтвы па пляжным футболе прайшлі з 25 па 29 чэрвеня ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» ўмяшчальнасцю 500 месцаў. Гэты турнір стаў адзіным чыста мужчынскім на Еўрапейскіх гульнях 2019 года.

Скачкі на батуце правіць

Спаборніцтвы па скачках на батуце прайшлі з 24 па 26 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі чатыры камплекты медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па двух дысцыплінах сярод мужчын і па двух — сярод жанчын.

Спартыўная гімнастыка правіць

Спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы прайшлі з 22 па 26 чэрвеня ў МКСК «Мінск-Арэна», дзе змяшчаецца 8000 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі 12 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па сямі дысцыплінах сярод мужчын і па пяці — сярод жанчын.

Кулявая стральба правіць

Спаборніцтвы па кулявой стральбе прайшлі з 22 па 28 чэрвеня ў спартыўна-стралковым цэнтры імя маршала С. К. Цімашэнкі ўмяшчальнасцю 250 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі 13 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па чатырох дысцыплінах сярод мужчын, чатыром — сярод жанчын, і пяці — сярод змешаных каманд.

Стэндавая стральба правіць

Спаборніцтвы па стэндавай стральбе прайшлі з 22 па 28 чэрвеня ў комплексе «Sporting Club» умяшчальнасцю 300 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі сем камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі па двух дысцыплінах сярод мужчын, двух — сярод жанчын, і тром — сярод змешаных каманд.

Стрэльбы з лука правіць

Спаборніцтвы па стральбе з лука прайшлі у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» ўмяшчальнасцю 500 пасадачных месцаў з 23 па 29 чэрвеня. Спартсмены разыгралі 5 камплектаў медалёў.

Самба правіць

Спаборніцтвы па самба прайшлі з 22 па 23 чэрвеня ў МСКК «Палац спорту», дзе змяшчаецца 3300 пасадачных месцаў. Спартсмены разыгралі 18 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы прайшлі сярод мужчын і жанчын.

Мастацкая гімнастыка правіць

Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы прайшлі з 27 па 30 чэрвеня на МКСК «Мінск-Арэна» ўмяшчальнасцю 8000 пасадачных месцаў. Разыграна дзевяць камплектаў медалёў. Індывідуальныя спаборніцтвы прайшлі па пяці дысцыплінах, групавыя — па трох, вызначыцца наймацнейшая зборная і ў камандным заліку.

Спартыўныя аб'екты правіць

Для правядзення гульняў былі задзейнічаны ўжо існуючыя ў Мінску спартыўныя аб'екты, некаторыя з якіх рэканструяваны да пачатку форуму. Цырымонія адкрыцця і закрыцця, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы прайшлі на стадыёне «Дынама». Адкрыццё адноўленага стадыёна адбылося 21 чэрвеня 2018 года. Спартсмены пражывалі на тэрыторыі студэнцкай вёскі, гатовай прыняць да 6000 чалавек. Частка завершана да красавіка 2019 года. Кожная кватэра мае 2 пакоі і 1 санвузел. У будынках маецца невялікая кавярня, трэнажорная зала, медпункт, пральня. Афіцыйныя асобы размешчаны ў атэлях Marriott Hotel і Double Tree by Hilton.

Расклад правіць

Каляндар Гульняў выглядае наступным чынам:

ЦА Цырымонія адкрыцця Кваліфікацыя 1 Фіналы спаборніцтваў ЦЗ Цырымонія закрыцця
Чэрвень 21
Пт
22
Сб
23
Ндз
24
Пн
25
Аўт
26
Ср
27
Чц
28
Пт
29
Сб
30
Ндз
Медалі
Цырымоніі ЦА ЦЗ
  Акрабатыка 4 2 6
  Аэробіка 1 1 2
  Бадмінтон 2 3 5
  Баскетбол 3×3 2 2
  Бокс 7 8 15
  Вольная барацьба 4 2 6
  Жаночая барацьба 2 4 6
  Грэка-рымская барацьба 3 3 6
  Шашэйныя гонкі 1 1 2 4
  Веласпорт на трэку 2 6 6 6 20
  Веславанне на байдарках і каноэ 5 11 16
  Дзюдо 5 4 5 1 15
  Каратэ 6 6 12
  Лёгкая атлетыка 8 1 9
  Пляжны футбол 1 1
  Скачкі на батуце 2 2 4
  Настольны тэніс 1 2 2 5
  Самба 9 9 18
  Спартыўная гімнастыка 2 10 12
  Стральба кулявая 2 2 3 1 3 1 1 13
  Стральба стэндавая 2 1 2 1 6
  Стральба з лука 2 2 2 2 8
  Мастацкая гімнастыка 1 7 8
Медалеў за дзень 24 37 14 8 16 22 13 29 36 199
Чэрвень 21
Пт
22
Сб
23
Ндз
24
Пн
25
Аўт
26
Ср
27
Чц
28
Пт
29
Сб
30
Ндз
Медалі

Медальны залік правіць

Тлустым вылучана найбольшая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; краіна-арганізатар таксама вылучана.

  Агульная колькасць медалёў Усяго
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза
1   Расія 44 23 42 109
2   Беларусь 24 16 29 69
3   Украіна 16 17 18 51
4   Італія 13 15 13 41
5   Нідэрланды 9 13 7 29
6   Германія 7 6 13 26
7   Грузія 6 10 14 30
8   Францыя 6 9 13 28
9   Вялікабрытанія 6 9 8 23
10   Азербайджан 5 10 13 28
11   Партугалія 1 2 3 6
12   Балгарыя 1 4 4 5
13   Чэхія 1 2 1 4
14   Сербія 1 1 2 4
15   Арменія 1 1 1 3
15   Косава 1 1 0 2
17   Харватыя 1 0 1 2
  Славенія 1 0 1 2
  Швецыя 1 0 1 2
20   Ізраіль 2 2 0 4
21   Грэцыя 0 2 3 5
22   Іспанія 0 1 4 5
23   Латвія 0 1 2 3
  Малдова 0 1 2 3
25   Эстонія 0 1 0 1
  Славакія 0 1 0 1
27   Бельгія 3 1 1 5
  Румынія 0 0 3 3
29   Венгрыя 0 0 2 2
  Турцыя 0 0 2 2
31   Аўстрыя 0 0 1 1
  Данія 0 0 1 1
Усяго 200 200 283 683

Заўвагі правіць

  1. II Европейские Игры 2019 Минск, Беларусь. Афіцыйны сайт. Праверана 20 верасня 2018.
  2. zviazda.by
  3. svaboda.org

Спасылкі правіць