Еўрапейскі пікнік

Еўрапейскі пікнік — дэманстрацыя міру на аўстрыйска-венгерскай граніцы каля горада Шопрана 19 жніўня 1989 года. Са згоды абедзвюх краін пагранічныя вароты на старой Браціслаўскай дарозе паміж вёскамі Санкт-Маргарэтэн і Шопранкёхіда сімвалічна адчынілі на тры гадзіны. На гэтым жа месцы аўстрыйскі міністр замежных спраў Алаіз Мок і яго венгерскі калега Дзьюла Хорн 27 чэрвеня 1989 сумесна разрэзалі пагранічны плот, каб падкрэсліць распачатую Венгрыяй 2 мая 1989 года ліквідацыю ахоўных збудаванняў.

Помнік падзеі

Больш за 600 грамадзян ГДР скарысталіся гэтым кароткім адкрыццём жалезнай заслоны, каб бегчы праз Аўстрыю ў ФРГ. Венгерскія пагранічнікі ім не перашкаджалі, хоць па дамоўленасці паміж ГДР і Венгрыяй яны не павінны былі іх пусціць на Захад.

Сёння Еўрапейскі пікнік уяўляецца адной з важных падзей, што прывяла да завяршэння гісторыі ГДР і заканчэння халоднай вайны, падзення жалезнай заслоны і аб'яднання дзвюх германскіх дзяржаў.

Спасылкі правіць