Жаваранкавыя[1] (Alaudidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобныя.

Жаваранкавыя

Палявы жаваранак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alaudidae Vigors, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178396
NCBI  72205
EOL  7572
FW  39444

Апісанне правіць

Жаваранкавыя — гэта птушкі малога ці сярэдняга памеру: даўжыня 10-25 см, маса ад 15 да 80 г. Целасклад моцны, шыя кароткая, галава вялікая. Крылы доўгія, шырокія і вострыя, якія забяспечваюць хуткі палёт. Форма дзюбы моцна адрозніваецца па родах і відах. Хвост складаецца з 12 рулявых пёраў, зрэзаных прама або з неглыбокай выразкай. Ногі кароткія і добра прыстасаваныя да перамяшчэнню па зямлі. У адрозненне ад астатніх пявучых цэўка ззаду круглявая і пакрыта папярочнымі рагавымі шчыткамі. Пальцы сярэдняй даўжыні. Кіпцюр задняга пальца доўгі і прамы. Заступніцкая афарбоўка, маскіруе пад колер мясцовай глебы. Верх звычайна бура-шэры са стракацінкамі. Палавы дымарфізм выяўлены слаба, звычайна самцы буйнейшыя самак. Лінька адбываецца толькі ўвосень, але ў сувязі з абнашваннем летняе апярэнне адрозніваецца ад зімовага.

Пашырэнне правіць

У сямействе 18 (па іншых дадзеных — да 19) родаў і 75 — 90 відаў. Распаўсюджаныя ў Еўразіі і Афрыцы, пры гэтым больш за палову відаў — эндэмікаў апошняй. Частка відаў засяляе Амерыку (рагаты жаваранак) і Аўстралію (яванскі жаваранак). На тэрыторыі Беларусі 4 віды.

Асаблівасці біялогіі правіць

Кормяцца на зямлі насеннем, кветкамі, пупышкамі, лісцем і прарасткамі, а таксама членістаногімі, галоўным чынам насякомымі і малюскамі. У пустынях лётаюць на вадапоі, любяць купацца ў пыле.

Манагамы. Гняздо ўладкоўваюць у ямцы, пад прыкрыццём каменя, пучка травы ці кусціка. Будуе яго і наседжвае (10-12 сут) кладку з 2-8 яец самка. У сезон 1-2 кладкі. Птушанят кормяць абодва бацькі; маладыя асобіны пакідаюць гняздо ва ўзросце каля 10 дзён, задаўга да набыцця здольнасці да палёту.

Спіс родаў правіць

Зноскі правіць

  1. Напісанне Жаваранкавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.411