Жалезная карона — назва кароны Лангабардскага каралеўства. Традыцыйна лічыцца найстарэйшай з захаваных манархічных карон Еўропы.

Жалезная карона

Апісанне правіць

Карона складаецца з залатога абруча у тры цалі шырынёй, пакрытага каштоўнымі камянямі, унутры змяшчаецца вузкі жалезны абруч.

Гісторыя правіць

 
Напалеон у «жалезнай кароне»

Дакладныя месца і час вырабу кароны невядомы. Па адной з асноўных версій, яна была створана ў Лангабардскім каралеўстве ў Раннім Сярэднявеччы, але доказаў гэтаму няма. Выказваюцца здагадкі пра рымскае або візантыйскае паходжанне рэліквіі, аднак стыль, у якім выканана карона, унікальны і не мае аналагаў ні ў познерымскім, ні ў візантыйскім ювелірным мастацтве. Імаверна, легенды пра сувязь кароны з адной з магутных імперый з’явіліся яшчэ ў Сярэднія вякі і павінны былі дадаткова павялічыць каштоўнасць рэліквіі і прэстыж яе ўладальнікаў.

Паводле падання, якое сягае не далей часоў Карла Вялікага, жалезная аснова кароны нібыта з’яўляецца цвіком ад крыжа Збавіцеля, які быў падораны Папам Грыгорыем Вялікім лангабардскай прынцэсе Тэадэліндзе. Прынцэса загадала вырабіць з цвіка карону для каранавання свайго мужа Агілульфа (593).

З той пары карона захоўваецца ў храме Яна Хрысціцеля ў Монцы, каля Мілана, дзе знаходзіцца і цяпер. Апроч суверэнных лангабардскіх каралёў, каронай каранавалася значная частка германскіх імператараў, ад Карла Вялікага да Карла V; у 1805 годзе, пасля заснавання Італьянскага каралеўства, — Напалеон I, а ў 1838 годзе, як кароль Ламбарда-Венецыянскі, — аўстрыйскі імператар Фердынанд I.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць