Жамойцкае ваяводства

Жамойцкае ваяводства (лац.: Palatinatus Samogitiae, польск.: Województwo żmudzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1793—1795 гг. Сталіца — Расіены.

Жамойцкае ваяводства
Герб
Герб
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтр Расіены
Ваяводы Не было
Кашталяны Кашталяны жамойцкія
Жамойцкае ваяводства на карце
Час існавання 17931795
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жамойцкае ваяводства было ўтворана ў адпаведнасці з рашэннем Гарадзенскага сойма 23 лістапада 1793 г. Поўнасцю завяршыць працэс арганізацыйна-прававога афармлення новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі так і не ўдалося з-за пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі і апошняга падзелу Рэчы Паспалітай.

Ваяводства павінна было мець сем прадстаўнікоў у сойме — двух сенатараў (ваявода і кашталян) і шэсць паслоў (дэпутатаў), якія выбіраліся б на кадэнцыю ў чатыры гады па два прадстаўніка ад кожнай з трох зямель ваяводства — расіенскай, шавельскай і цельшайскай.