Жан-Батыст Дэбрэ (фр.: Jean-Baptiste Debret, 18 красавіка 1768, Парыж — 28 чэрвеня 1848, Парыж) — французскі мастак. Найбольшую вядомасць атрымаў як стваральнік літаграфічных выяў жыцця насельніцтва Бразіліі ў XIX стагоддзі. Дэбрэ атрымаў другую прэмію на Салоне прыгожых мастацтваў у 1798 годзе.[8]

Жан-Батыст Дэбрэ
фр.: Jean-Baptiste Debret
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 красавіка 1768(1768-04-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1848(1848-06-28)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, інжынер, ілюстратар, літограф
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Заступнікі Жуан VI
Уплыў Жак-Луі Давід
Уплыў на Francisco Pedro do Amaral[d][7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Як мастак сфармаваўся ў Францыі, калі ў мастацтве пераважаў неакласіцызм. Навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў, вучань Жака-Луі Давіда (1748—1825), які быў яго стрыечным братам. У 1780-х гадах суправаджаў Давіда ў паездцы ў Рым. У 1798 годзе дэбютаваў у Парыжскім салоне прыгожых мастацтваў, дзе атрымаў другі прыз.[8]

 
Уручэнне Ордэна Ганаровага Легіёна 15 ліпеня 1804 года ў Доме інвалідаў (1812)

У сакавіку 1816 года адправіўся ў падарожжа ў Бразілію ў складзе Французскай мастацкай місіі  (англ.) — групы банапартысцкіх  (англ.) мастакоў і дзеячаў мастацтва, якім было даручана стварыць у Рыа-дэ-Жанейра Ліцэй мастацтваў і рамёстваў пад заступніцтвам партугальскага караля Жуана VI і графа да Барка. Пазней, у гады кіравання імператара Педру I, ліцэй ператварыўся ў Імперскую акадэмію прыгожых мастацтваў  (англ.).

Доўгі час карыстаўся добразычлівасцю спачатку партугальскага каралеўскага двара, які знаходзіўся ў выгнанні ў Бразіліі, затым бразільскага імператара  (англ.) ў Рыа-дэ-Жанейра. Дэбрэ часта атрымліваў замовы на партрэты членаў каралеўскай сям’і. У снежні 1822 года Дэбрэ заснаваў атэлье пры Імператарскай акадэміі, а ў 1826 годзе стварыў уласную мастацкую школу ў Бразіліі. У 1829 годзе арганізаваў першую мастацкую выставу ў Бразіліі, дзе таксама прадставіў уласныя працы і творы вучняў. Падобна Давіду пры Напалеоне, Дэбрэ нярэдка атрымліваў замовы на афармленне афіцыйных і публічных цырымоній і свят, і нават спраектаваў некаторыя ўзоры прыдворных гарнітураў. Партрэт Жуана VI (1817) нагадвае партрэты Напалеона ваеннай і імперскай сімволікай.

Знаходзячыся ў Бразіліі, часта перапісваўся са сваім братам, які застаўся ў Парыжы. Заўважыўшы яго цікавасць да бразільскай штодзённасці, Дэбрэ з 1816 па 1831 год пасылаў яму малюнкі вулічных сцэн, мясцовых звычаяў і розных падзей. Асаблівую цікавасць выклікалі становішча чорных рабоў  (руск.) і жыццё мясцовых індзейцаў  (руск.). Нараўне з працамі нямецкага мастака Ёгана Морыца Ругендаса  (руск.) (ням.: Johann Moritz Rugendas), працы Дэбрэ — адна з найважнейшых дакументальных крыніц пра жыццё Бразіліі ў першай палове XIX стагоддзя.

Звяржэнне Бурбонаў паслужыла штуршком да таго, што Дэбрэ ў 1831 годзе вярнуўся ў Францыю. У Францыі быў абраны членам Акадэміі прыгожых мастацтваў. У перыяд 1834—1839 гадах Дэбрэ апублікаваў у 3-х тамах серыю гравюр пад назвай «Маляўнічае і гістарычнае падарожжа ў Бразілію, або Жыццё французскага мастака ў Бразіліі» (фр.: Voyage Pittoresque et Historique Brésil). У іх дэталёва паказана вонкавае аблічча, адзенне і паўсядзённы побыт бразільцаў, як белых, так і чорных, а таксама прадстаўнікоў карэнных плямёнаў, у тым ліку пазней зніклых (напрыклад, камаканы і батакуды  (руск.)). Некаторыя яго гарадскія замалёўкі не толькі адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё афрабразільцаў, але і ўтрымліваюць элементы сатыры і гумару.

На жаль, праца не мела камерцыйнага поспеху. Каб зарабіць на жыццё, Дэбрэ рабіў літаграфічныя выявы свайго далёкага сваяка Давіда, аднак іх тыраж і, адпаведна, прыбытковасць былі невялікія.

Памёр 28 чэрвеня 1848 года ў Парыжы ў галечы.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Jean Baptiste Debret
  2. Jean Baptiste Debret // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00047807
  3. Jean-Baptiste Debret // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pontual R. Jean-Baptiste Debret // Debret, Jean-Baptiste // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021703
  5. http://www.acrilex.com.br/cultura_grandesmestres_debretI.htm
  6. RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
  7. http://enciclopedia.itaucultural.org.br/pessoa23167/francisco-pedro-do-amaral
  8. а б Araujo, Ana Lucia (2015). Brazil Through French Eyes: A Nineteenth-Century Artist in the Tropics. UNM Press. p. 45. ISBN 978-0826337467.

Спасылкі правіць