Жан Агюст Дамінік Энгр

Жан Агю́ст Даміні́к Энгр (фр.: Jean Auguste Dominique Ingres; 29 жніўня 1780, Мантабан — 14 студзеня 1867, Парыж) — французскі мастак, жывапісец і графік, агульнапрызнаны лідар еўрапейскага акадэмізму XIX стагоддзя. Атрымаў і мастацкую, і музычную адукацыю, у 1797—1801 гадах вучыўся ў майстэрні Жака-Луі Давіда. У 1806—1824 і 1835—1841 гадах жыў і працаваў у Італіі, пераважна ў Рыме і Фларэнцыі (1820—1824). Дырэктар Школы вытанчаных мастацтваў у Парыжы (1834—1835) і Французскай Акадэміі ў Рыме (1835—1840). У маладосці прафесійна займаўся музыкай, іграў на скрыпцы ў аркестры Тулузскай оперы (1793—1796), у далейшым падтрымліваў зносіны з Нікало Паганіні, Луіджы Керубіні, Шарлем Гуно, Гектарам Берліёзам і Феранцам Лістам.

Дамінік Энгр
фр.: Dominique Ingres
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1804
Дата нараджэння 29 жніўня 1780(1780-08-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1867(1867-01-14)[4][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Бацька Жан-Мары-Жазеф Энгр[d]
Жонка Дэльфіна Рамель[d] і Мадлен Шапель[d]
Род дзейнасці мастак, палітык, скрыпач, рысавальнік, мастак-гравёр, графік, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм
Уплыў Guillaume-Joseph Roques[d], Жак-Луі Давід і Jean Suau[d]
Уплыў на Jules Breton[d], Тэадор Шасерыё, Hippolyte Flandrin[d], Louis Janmot[d], Joseph Guichard[d], Alexandre Desgoffe[d], Firmin Salabert[d], Paul Flandrin[d], Étienne-François Haro[d], Henri Lehmann[d], Frederic Peyson[d], Pierre Grivolas[d], Eugène André Oudiné[d] і Jules-Claude Ziegler[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 жніўня 1780 у Мантабане на паўднёвым захадзе Францыі. Вучыўся ў тулузскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Па заканчэнні акадэміі пераязджае ў Парыж, дзе ў 1797 становіцца вучнем Жака-Луі Давіда. У 18061820 вучыцца і працуе ў Рыме, затым пераязджае ў Фларэнцыю, дзе праводзіць яшчэ чатыры гады. У 1824 вяртаецца ў Парыж і адкрывае школу жывапісу. У 1835 ізноў вяртаецца ў Рым у пасадзе дырэктара Французскай акадэміі. З 1841 года да канца жыцця жыве ў Парыжы. Памёр 14 студзеня 1867, пахаваны на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.

Зноскі

  1. а б Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б Jean-Auguste-Dominique Ingres
  3. а б Энгр Жан Огюст Доминик / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Le Temps — 1867. — 29592 экз. — ISSN 2420-2789
  5. Artnet — 1998.
  6. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 199.
  7. Jouin H. La sculpture dans les cimetières de Paris // Nouvelles archives de l’art français — 1897. — Vol. 3e série, tome 13. — P. 109. — ISSN 0994-8066; 2419-2465
  8. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.