Жан Віктор Марó (фр.: Jean Victor Marie Moreau; 13 лютага 1763 — 2 верасня 1813) — генерал Першай французскай рэспублікі, галоўны праціўнік Суворава ў Італьянскім паходзе, генерал-фельдмаршал Расійскай Імперыі (1813), Маршал Францыі (1814, пасмяротна).

Жан Віктор Марó
фр.: Jean Victor Marie Moreau
Дата нараджэння 13 лютага 1763(1763-02-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1813(1813-09-02) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Eugénie Hulot d'Osery[d][2]
Дзеці Isabelle Moreau[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Францыя Першая французская рэспубліка
 Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Гады службы 1791—1801
Званне Генерал-фельдмаршал Расійскай Імперыі
Маршал Францыі
(пасмяротна)
Камандаваў Паўночная армія (1794—1796), Рэйнска-Мазельская армія (1796—1797), Італьянская армія (1798—1799), Рэйнская армія (1799—1801)
Бітвы/войны Бітва пад Туркуэнам
Бітва пры Райнгёнгайме
Бітва пры Раштаце
Бітва пры Канштаце
Бітва пры Нерэсгайме
Бітва пры Гаўнштэтэне
Бітва пры Фрыдбергу
Бітва пры Бібераху
Бітва пры Эмендынгене
Бітва ў Кільштэта
Бітва пры Дырсгайме
Бітва пры Фрайштаце
Бітва пры Ганау 1800 года
Бітва на рацэ Ада
Бітва пры Нові
Бітва пры Штокаху
Бітва пры Энгене
Бітва ў Мескірха
Бітва пры Мемінгене
Бітва пры Оксенгаўзене
Бітва пры Нойбургу
Бітва пры Гоэнліндэне
Бітва пры Дрэздэне
Узнагароды і званні
У адстаўцы 1801 год
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жан Віктор Маро нарадзіўся 13 лютага 1763 года ў Марле ў сям’і адваката.

У 1791 годзе паступіў у нацыянальную гвардыю батальённым камандзірам; у 1793 адпраўлены са сваім батальёнам у армію Пішэгру, дзе хутка атрымаў чын дывізіённага генерала і прызначаны камандуючым правым флангам Паўночнай арміі, а пасля заваявання Галандыі прызначаны начальнічаць той жа арміяй.

У 1794 годзе пад Туркуэнам рэвалюцыйныя французы на чале з Маро разграмілі аўстрыйцаў і англічан.

У 1796 быў пастаўлены на чале Рэйн-мозельскай арміі, якая разам з Самбр-мааскай арміяй Журдана прызначалася для дзеянняў супраць аўстрыйцаў. З чэрвеня да жніўня дзякуючы шэрагу перамог Маро непрыяцель адціснуты быў да Дуная; а калі армія Журдана была разбіта аўстрыйцамі, Маро здзейсніў сваё знакамітае 40-дзённае адступленне праз Шварцвальдскія цясніны да Рэйна; адзін з сучаснікаў гаварыў: «Адступленне яго было адным з найвыдатнейшых стратэгічных рухаў, калі-небудзь здзейсненых».

 
Маро ў бітве пры Гоэнліндэне

У 1799 ён замяніў Шэрэра ў камандаванні французскай арміяй у Паўночнай Італіі, але быў пераможаны Суворавым у бітве на рацэ Ада і адступіў да Генуэзскай Рыўеры.

Калі генерал Жубер, які змяніў яго, быў забіты ў пачатку бітвы пры Нові, Маро прыняў камандаванне, але быў разбіты і рэшткі арміі адвёў у Францыю.

У 1800 годзе Напалеон Банапарт прызначыў яго галоўнакамандуючым Рэйнскай арміяй, з якою ён, атрымаўшы некалькі перамог над аўстрыйцамі, заняў Рэгенсбург і Мюнхен. 3 снежня атрымаў пры Гоэнліндэне рашучую перамогу над аўстрыйцамі, а затым падышоў на 75 вёрст да Вены і заключыў з эрцгерцагам Карлам перамір’е, за якім неўзабаве быз заключаны Люневільскі мір.

Напалеон Банапарт, які бачыў у Маро свайго саперніка, абвінаваціў яго ва ўдзеле ў змове Шарля Пішэгру і Жоржа Кадудаля. Генерал быў прысуджаны да турэмнага зняволення, якое Напалеон замяніў выгнаннем.

Праз Іспанію Маро з’ехаў за акіян у 1804 годзе.

Раненне і смерць правіць

Пражыўшы некалькі гадоў у ЗША, у мястэчку Морысвіл каля Філадэльфіі, ён у 1813 годзе вярнуўся ў Еўропу па запрашэнні імператара Аляксандра I для таго, каб узначаліць армію саюзнікаў. Знаходзіўся ў ролі саветніка пры галоўнай кватэры саюзных манархаў, у бітве пры Дрэздэне 15 (27) жніўня быў смяротна паранены ядром.

 
Луі-Шарль-Агюст Кудэр.
Смерць генерала Маро
 
Помнік у Дрэздэне, на месцы, дзе быў смяротна паранены генерал Маро.

Паводле легенды, Напалеон, які ўбачыў здрадніка ў падзорную трубу, асабіста зарадзіў ядро. У фатальную хвіліну Маро і Аляксандр I на канях стаялі на ўзгорку, які займала аўстрыйская батарэя. Маро заўважыў, што французы прыстрэльваюцца па іх, і параіў імператару з’ехаць; Аляксандр рушыў услед за Маро, і ў гэты момант французскае ядро адарвала генералу правую нагу, прайшло навылёт праз каня і моцна параніла левую галёнку. Гэты выстрал стаў для Маро фатальным.

Смяротна параненага Маро аднеслі ў вёску Каіц, дзе лейб-медык Віліе ампутаваў яму абедзве ногі, але праз два тыдні пасля аперацыі Маро памёр.

Пахаванні і грабніца правіць

 
Мемарыяльная дошка для грабніцы фельдмаршала Маро ў касцёле Св. Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу. Перададзена касцёлу 13 ліпеня 2017 года генеральным консулам Францыі.

Па распараджэнні імператара Аляксандра I цела Маро было дастаўлена ў Санкт-Пецярбург і пахавана ў каталіцкай царкве Св. Кацярыны. Такім чынам, два камандуючыя варожымі арміямі — Сувораў і Маро — пахаваны ў адным горадзе і ў раёне адной яго магістралі (Неўскі праспект), толькі ў розных яе канцах. На іншым баку Неўскага праспекта, амаль насупраць, у Казанскім саборы пахаваны фельдмаршал Кутузаў.

У 1814 годзе Людовік XVIII пасмяротна прысвоіў Маро і Жоржу Кадудалю званні маршала Францыі.

13 ліпеня 2017 года генеральны консул Францыі Цібо Фур’ер перадаў базіліцы Св. Кацярыны мемарыяльную дошку для ўстаноўкі на грабніцы фельдмаршала Маро[3][4][5].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць