Жан Каралі Перачыні (фр.: Jean Coralli Peracini, 15 студзеня 1779, Парыж — 1 мая 1854, там жа) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і лібрэтыст італьянскага паходжання.

Жан Каралі
фр.: Jean Coralli
Дата нараджэння 15 студзеня 1779(1779-01-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1854(1854-05-01)[1][2] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія харэограф, артыст балета, балетмайстар, лібрэтыст, танцор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Каралі вывучаў мастацтва танца ў балетнай школе пры парыжскай Оперы і на яе сцэне адбыўся яго дэбют у 1802 годзе. Як танцоўшчык і харэограф працаваў на тэатральных сцэнах Вены, Мілана, Марселя і Лісабона. З 1825 года ён — балетмайстар парыжскага тэатра «Порт-Сен-Мартэн», у 1831—1848 — парыжскай Оперы.

Як харэограф Жан Каралі працаваў разам з такімі знакамітымі танцоркамі, як Фані Эльслер і Карлота Грызі. Грызі ж выканала галоўную ролю на прэм’еры балета Адольфа Адана «Жызель», харэографам якога (сумесна з Жулем Перо) і сааўтарам лібрэта быў Жан Каралі. Каралі таксама кіраваў пастаноўкай балетаў «Бура» (La Tempête, 1834), «Кульгавы д’ябал» (Le Diable Boiteux, 1836), «Тарантул» (La Tarentule, 1839), «Перы» (La Péri, 1843) і іншых.

У 1831—1850 гадах кіраваў балетнай школай Парыжскай оперы.

Сын Жана Каралі, Эжэн Каралі, таксама быў вядомым танцоўшчыкам і артыстам.

Зноскі

  1. а б Jean Coralli // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean Coralli // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.