Жан Тама дэ Тамон

Жан Тама дэ Тамон (фр.: Jean-François Thomas de Thomon, 1 [12] красавіка 1760, Берн — 23 жніўня [4 верасня] 1813, Санкт-Пецярбург) — французскі архітэктар, малявальшчык, прадстаўнік сталага класіцызму, які працаваў у Расіі.

Жан Тама дэ Тамон
Дата нараджэння 1 (12) красавіка 1760(1760-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня (4 верасня) 1813(1813-09-04) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург, Адэса
Архітэктурны стыль Класіцызм
Горадабудаўнічыя праекты Стрэлка Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу
Уплыў Julien-David Le Roy[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1780-х гг. вучыўся ў Парыжскай акадэміі і, атрымаўшы ад яе вялікую рымскую прэмію, адправіўся ў Італію. Пасяліўшыся ў Рыме, старанна вывучаў архітэктурныя помнікі імператарскай эпохі. Французская рэвалюцыя перашкодзіла яму вярнуцца на радзіму, ён перабраўся ў Вену.

 
Від біржы з боку Вялікай Нявы (1810-я)

У 1799 годзе па запрашэнні кн. А. М. Галіцына прыбыў у Санкт-Пецярбург. Тут ён неўзабаве набыў у вышэйшым грамадстве вядомасць сваімі алоўкавага і акварэльнымі малюнкамі. З 1800 года пачаў выкладаць у Акадэміі мастацтваў, з 1811 — у Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Зодчие Санкт-Петербурга. ХIХ — начала ХХ века / Сост. В. Г. Исаченко. — СПб., 1998.
  • Курбатов В. Петербург. — СПб.: Лениздат, 1993.
  • Шуйский В. К. Тома де Томон. — Л.: Лениздат, 1981.