Жарт — фраза або параграф з гумарыстычным зместам. Можа быць у форме невялікага апавядання або пытання. Жарты могуць выкарыстоўваць іронію, сарказм, каламбур або іншыя падобныя сродкі.

Практычны жарт (ці розыгрыш) адрозніваецца ад гутарковага тым, што асноўнай мэтай з'яўляюцца фізічныя дзеянні (напрыклад, падсыпаць соль у цукарніцу).

Мэта правіць

Звычайна жарты служаць для забавы сяброў або гледачоў. Пры гэтым асноўнай мэтай аўтара жарта ёсць смех аўдыторыі, у адваротным выпадку прынята лічыць жарт няўдалым.