Жаўтазель

род раслін

Жаўстазель[3][4] (Genísta) — род кветкавых раслін сямейства бабовыя (Fabaceae).

Жаўтазель

Жаўтазель германскі (Genista germanica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Genista L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26707
NCBI  49818
EOL  13440
GRIN  g:4898
IPNI  30028068-2

Батанічнае апісанне правіць

 
Жаўтазель фарбавальны (Genista tinctoria). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Нізкарослыя, цярністыя або некалючыя хмызнякі, паўхмызнякі і ліяны. Лісце суцэльнае, простае ці трайчастае, з пухам або голае. Кветкі жоўтыя, радзей бялёсыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Прадстаўнікі роду растуць па ўсім Міжземнамор’і, у Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Блізкім Усходзе.

Аддаюць перавагу сухім супясчаным і камяністым вапнавым глебам. Не трываюць пераўвільгатнення і моцных маразоў. Вельмі святлалюбныя і засухаўстойлівыя.

Размнажаюцца насеннем, горш — зялёнымі тронкамі.

Гаспадарчае значэнне правіць

Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Ужываецца як глебазамацавальная расліна.

Ідзе на корм авечкам і козам, каровы ядуць толькі падчас голаду.

З жаўтазелю фарбавальнага (Genista tinctoria)[5] здабываецца жоўтая фарба.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Жаўтазель у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. — Мн., 1998. — С. 428.
  5. Назва Жаўтазель фарбавальны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Дрок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Genista (англ.) // The Plant List