Жаўтакру́г, Гіпахерыс[3] (Hypochaeris) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Жаўтакруг

Жаўтакруг рабы (Hypochoeris maculata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypochaeris L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37790
NCBI  58643
EOL  62642
IPNI  9456-1

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 50—100 см, з тоўстым вертыкальным коранем, шурпата-валасістым прамым сцяблом і разеткай прадаўгаватых лістоў з характэрнай чырвонай жылкай. Кветкі залаціста-жоўтыя, язычковыя, духмяныя, у кошыках, размешчаных па 1—4 на верхавінках сцёблаў. Плод — сямянка з чубком з перыстых валаскоў.

Арэал правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца жаўтакруг рабы (Hypochaeris maculata) (у хваёвых лясах, на палянах і ўзлесках).

Віды правіць

 
Hypochaeris glabra
 
Hypochaeris radicata
 
Hypochaeris robertia
 
Hypochaeris uniflora

Налічваецца 85[4] відаў:

Класіфікацыя правіць

Сінонімы правіць

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:

  • Hypochoeris L.
  • Oreophila D.Don.
  • Seriola L.
  • Amblachaenium Turcz. ex DC.
  • Heywoodiella Svent. & Bramwell
  • Achyrophorus Adans.
  • Arachnospermum Berg.
  • Metabasis DC.
  • Achyrophorus Vaill.
  • Distoecha Phil.
  • Trommsdorffia Bernh.
  • Robertia A.Rich. ex DC.
  • Fabera Sch.Bip.
  • Porcellites Cass.
  • Cycnoseris Endl.
  • Piptopogon Cass.
  • Agenora D.Don

Значэнне правіць

Лекавыя (слабільны, змякчальны, процізалаленчы, антысептычны сродак) і кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Hypochaeris (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 сакавіка 2013). Праверана 4 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць