Жаўтушкі[1] (Colias) — род дзённых матылёў з сямейства бялянак (Pieridae).

Жаўтушкі

Жаўтушка лугавая (Colias hyale)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colias Fabricius, 1807

Сінонімы
  • Coliastes Hemming, 1931
  • Eriocolias Watson, 1895
  • Eucolias Berger, 1986
  • Eurymus Horsfield, [1829]
  • Ganura Zetterstedt, [1839]
  • Mesocolias Petersen, 1963
  • Neocolias Berger, 1986
  • Palaeocolias Berger, 1986
  • Paracolias Berger, 1986
  • Protocolias Petersen, 1963
  • Scalidoneura Butler, 1871
  • Similicolias Berger, 1986

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188526
NCBI  42295
EOL  19952

Апісанне правіць

Знешні край крылаў матылькоў гэтага роду — акруглы. Крылы (размах да 6 см) чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зеленаватыя, часта з чорнмм абадком на вонкавым краі. Ніз задніх крылаў жоўты. Выразны палавы дымарфізм або полімарфізм. Палавы дымарфізм выяўляецца ў больш светлай афарбоўцы асноўнага фону ў самак або ў наяўнасці ў іх светлых участкаў на аблямоўцы, крылы звычайна зеленаватыя або белыя. Вусікі кароткія, з прьпупленай булавой. Вусені развіваюцца пераважна на бабовых раслінах.

Пашырэнне правіць

Род уключае каля 70 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, распаўсюджаны ў галарктыцы і неатрапічным рэгіёне. Жывуць пераважна ў высакагор'ях і ў арктычнай зоне. Некаторыя трапляюцца на раўнінах: у стэпах, на балотах, лугах, у лясах і інш. На Беларусі 4 віды: жаўтушка малая, ці лугавая (Colias hyale), жаўтушка шафранавая (Colias croceus), жаўтушка зяноўцавая (Colias myrmidone), жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Напісанне Жаўтушкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.429

Літаратура правіць