Жлобінскі замак — абарончае збудаванне XV—XVII стагоддзяў у Жлобіне (цяпер Гомельская вобласць Беларусі).

Славутасць
Жлобінскі замак
52°54′01″ пн. ш. 30°03′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XV стагоддзе
Дата скасавання 1654
Map

Апісанне правіць

У ліпені 1654 года, падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, войскі казацкага наказнога гетмана Івана Залатарэнкі, якія ваявалі на расійскім баку, узялі штурмам і спалілі «замак Злобін». Пра гэта Залатарэнка паведамляе цару Аляксею ў лісце ад 15 ліпеня 1654 года[1]. Іншых пісьмовых звестак пра Жлобінскі замак не выяўлена.

Замчышча выявіў у 1983 годзе Міхась Ткачоў[2]. Замак размяшчаўся на правым беразе Дняпра. Складаўся з уласна замка (60×50 м) і падзамка (130×60 м), размешчанага на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 метры над прырэчнай жылой зонай сярэдневяковага паселішча. Жлобінскі замак быў умацаваны земляным валам і драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі і брамамі[3].

Яшчэ да выяўлення замчышча на ім была пабудавана спартыўная школа са стадыёнам. Побач, на месцы колішняга пасаду, цяпер размешчаны гарадскі парк.

Пры археалагічных абследаваннях 2012—2013 гадоў найбольш ранні матэрыял, які быў выяўлены каля замчышча — фрагменты ляпнога глінянага посуду са штрыхаваным арнаментам, якія адносяцца да канца I тыс. да н. э. — I тыс. н. э.[4] Магчыма, паселішча на месцы замка першапачаткова існавала ў жалезным веку. Побач з замчышчам знойдзены фрагменты кафлі, глінабітных печаў[5], сляды вытворчасці жалеза, глінянае прасліца, бронзавы пярсцёнак і іншыя матэрыялы XVI—XVIII стагоддзяў[6]. Археалагічныя раскопкі не праводзіліся.

Заўвагі правіць

  1. Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией: в 15 т. — СПб., 1863—1892. — Т. 14: 1654—1655. (Дополнения к т. 3). — СПб., 1889. — 902 с. — С. 137.
  2. Ткачёв, М. А. Изучение средневековых памятников Белоруссии / М. А. Ткачоў // Археологические открытия 1983 г. — М., 1985. — С. 407—408.
  3. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. — Мінск, 1991. — С. 152—153.
  4. Маслюкоў, Т. В. Археалагічныя абследаванні ў Жлобіне / Т. В. Маслюкоў // Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол. : О. М. Демиденко (отв. ред.), Н. Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О. М. Макушников (науч. ред.), Ю. В. Панков (отв. секр.) [и др.] ; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАНБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — С. 63—66. ISBN 978-985-439-791-7
  5. Маслюкоў, Т. В. Археалагічныя абследаванні ў Жлобінскім і Светлагорскім раёнах у 2012 годзе / Т. В. Маслюкоў // Матэрыялы па археалогіі Беларусі: сб. навук. арт. / Ін-т гісторыі НАН Беларусі. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — Вып. 25: Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2011—2012 гадах. — С. 337—340. ISBN 978-985-08-1666-5.
  6. Маслюкоў, Т. В. Абследаванні замчышча і селішча ў Жлобіне / Т. В. Маслюкоў // Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2013 г.: Научный ежегодник. — Брянск: РИО БГУ им. академика И. Г. Петровского, 2015. — С. 275—279. ISBN 978-9734-0217-4.

Літаратура правіць