Жоўты колер

колер

Жоўтыколер з даўжынёй хвалі ад 565 нм да 590 нм. З'яўляецца дадатковым колерам да сіняга. Аднак у старажытнасці, з-за недасканаласці пігментаў, яго разглядалі як дадатковы да пурпурнага.

Жоўты
HEX FFFF00
RGB¹ (r, g, b) (255, 255, 0)
CMYK (c, m, y, k) (0, 0, 100, 0)
HSV² (h, s, v) (60°, 100%, 100%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Адзін з стандартызаваных адценняў жоўтага з'яўляецца кампанентам сістэмы CMYK. Яго шаснаццатковае пазначэнне ў сістэме RGB — #ffff00.

Прыродныя эталоны і ўзоры жоўтага колеру правіць

 
Каратын надае колер яечным жаўткам
 
Жоўты дзьмухавец

Спектральныя крыніцы правіць

Арганічныя рэчывы жоўтага колеру правіць

Жоўтыя неарганічныя пігменты правіць

Сігнальныя колеры ў прамысловасці правіць

Жоўты святло мае мінімальнае рассейванне у атмасферы, таму выкарыстоўваецца як сігнальны, папераджальны колер; часта ў спалучэнні з чорнымі касымі палосамі — для падвышэння візуальнай кантрастнасці.

Жоўтым колерам маркіруюць балоны газаў, выкарыстаючы яго для:

У культуры і этнаграфіі правіць

Міфалогія і павер'і правіць

Чувашы лічаць, што ад жаўтухі добра дапамагаюць пёры жаўтушкі (чув. Сар кайaк — Жоўтая птушка). У лесе адшукваюць яе гняздо, выбіраюць жоўтыя пёры, замочваюць у вадзе, пасля чаго гэтай вадой мыюць цела хворага.

Сувязі з Кітаем і Ўсходам правіць

  • У Кітаі жоўты колер сімвалізаваў адначасова жыццё і смерць. Мясціну мёртвых звалі «Жоўтымі ключамі», але жоўты журавель быў алегорыяй неўміручасці. [1] Архівавана 13 сакавіка 2007.
  • Жоўты колер сімвалізаваў Кітай і кітайскага імператара. Кітайскія прастачыны ў мінулым не мелі правы апранацца ў жоўтае, паколькі гэта быў колер кіравальнай дынастыі.
  • Графітавыя алоўкі фарбуюць у жоўты колер. Гэты звычай звязаны з тым, што лепшы графіт быў у Кітаі. У мінулым у жоўты колер фарбавалі толькі кітайскія алоўкі.
  • Жоўтай расой («жаўтатварымі») завуць мангалоідную расу, асабліва тых яе прадстаўнікоў, якія паходзяць з Азіі.
  • Жоўтае мора — названа так таму, што Хуанхэ - рака якая ўпадае ў яго прыносіць шмат вырабатаннага матэрыялу, замутняе ваду.

Культурныя асацыяцыі правіць

  • Песня «Лісце жоўтыя над горадам кружацца» Райманда Паулса на вершы Шаферана і Петэрса. [2] Архівавана 31 снежня 2014. [3].
  • Песня і мультфільм «Yellow submarine» (жоўтая падводная лодка) групы «Бітлз».
  • Песня англ.: „Yellow River“ («Жоўтая рака») брытанскай поп-групы Christie стала найбуйным і адзіным міжнародным хітом групы, заняўшы на недоўгачасовы час першае месца ў брытанскім ечарце сінглаў, другое — у Германіі, 23-ю пазіцыю ў гарачай сотні «Білборда».

. У рэгбі яна азначае выдаленне на 10 хвілін.

У вексілалогіі правіць

У фальклоры правіць

Жоўты колер — адзін са значных складнікоў колеравага кода. З ім звязаны ўяўленні пра знікненне жыццёвых сіл, далучанасць да замагільнага свету, у той самы час жоўтае як залатое выступае сімвалам нязменнасці, асацыюецца з сонечным святлом, нябесным і падземным агнём.

Жоўты колер з'яўляецца знакам і вынікам растраты апошніх летніх сіл. Скура памерлага чалавека таксама набывае жоўты колер, а з'яўленне жоўтай плямы на руцэ прадвяшчае смерць. Беларусы лічылі, што жоўты колер дзіцяці сведчыць пра яго хуткую смерць ад жаўтухі ці іншай хваробы.

Жоўтым колерам могуць характарызавацца і прадстаўнікі іншасвету (жоўты колер валасоў у дамавіка).

Усходнія славяне ў жоўты колер афарбоўваюць яйкі, прызначаныя для памінання ў велікодных, сёмушных, траецкіх абрадах. Асацыяцыі жоўтага колеру з іншасветам і міфалагічнымі істотамі, а таксама яго медыятыўная сімволіка знайшлі выяўленне ў замовах: у беларускіх скула, гад характарызуюцца як жоўтыя, гад-гадзіца, гадава царыца — як жоўта-жаўтавата.

Поле ўжывання жоўтага колеру даволі шырокае ў абрадах магічнага пазбаўлення ад хвароб, што абумоўлена сувяззю гэтага колеру з іншасветам і яго прадстаўнікамі, а таксама асацыяцыяй з сімптомамі пэўных хвароб. На Беларусі ад жаўтухі націралі шчокі залатой манетай, купалі хворага ў разрэджанай гліне, лячылі адварам жоўтага дзікага сухацвету.

Трыяда «жоўтае-чорнае-белае» выкарыстоўваецца з мэтай сімвалічнага аддзялення нячыстай сілы ад чалавека. Жоўты разам з чырвоным выступе як заменнік золата. Асацыяцыя жотага колеру з золатам матывавала ўяўленне пра тое, што расліны, характэрным колерам якіх з'яўляецца жоўты, могуць дапамагчы ў пошуку схаваных скарбаў.

Характэрна таксама асацыяцыя жоўтага з сонцам. Жоўты, як і чырвоны, можа быць колерам агню. Разам з тым ён можа проціпастаўляцца чырвонаму як адлюстраванне апазіцыі «здаровы-хворы». Жоўты, бледны, белы як колеры могуць нейтралізавацца чырвоным. Жоўты можа абазначаць не толькі няшчасце, хваробу, смерць, але і здраду, растанне, падман. Гэты колер непажаданы ў вянку нявесты.

Жоўты з'яўляецца амбівалентным колеравым сімвалам, бо вытрымлівае дзве процілеглыя тэндэнцыі: жыцця і смерці. Але пераважна жоўты мае негатыўную ацэнку.

Іншае аб жоўтым колеры правіць

 
Паштовая скрыня
  • Неспрактыкаванага чалавека завуць жоўтаротам, таму што ў шматлікіх птушак дзюба птушанят жоўтая.
  • Жоўтай прэсай завецца нізкапробная прэса, якая ганяецца за сенсацыямі (часта выдуманымі ) і плёткамі. Гэты тэрмін паходзіць ад коміксу «Жоўтае дзіця» (The Yellow Kid), друкавальнага ў 18941898 гадах у газетах Нью-Ёрк Уорлд (New York World), якая выдаецца Джозафам Пулітцэрам і Нью-Ёрк Джорнал Амерыкэн (New York Journal American). Абедзве газеты, акрамя друкавання коміксу, былі вядомыя тым, што паведамлялі аб забойствах, няшчасных выпадках на пажарах і г. д. з мэтай пацешыць сваіх чытачоў.

Па іншай версіі, назва пахабна ад адцення нізкаякаснай таннай паперы, на якой друкаваліся нізкапробныя выданні

Астраномія правіць

Літаратура правіць

  • Седакова И. Цветообозначения и их место в символике славянских родин // Кодови словенских култура. 2001. № 6.
  • Усачева В. Желтый цвет // Славянские древности. Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. Ред. Н. Толстого. Т. 2: Д-К (Крошки). — Москва, 1999