Жрэцтва (служка — жрэц) — група людзей, якая займалася вывучэннем прыродных з'яў і адпраўленнем культаў у архаічных цывілізацыях. Жрацы шанаваліся як пасроднікі ў зносінах людзей са светам багоў і духоў. Па сваім значэнні жрацы былі папярэднікамі навукоўцаў, юрыстаў, урачоў, філосафаў і г.д. У сусветных рэлігіях (будызм, хрысціянства, іслам) пераемнікам жрэцтва стала духавенства. Жрэцтва захавалася ў некаторых першабытных народаў Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі.


Традыцыйныя рэлігіі

Aum


Ключавыя паняцці

Ахвярапрынашэнне · Багіня-маці · Бажаство · Бог · Залаты век · Замагільны свет · Замовы · Ініцыяцыя · Сусветная вось · Сусветнае дрэва · Сусветная гара · Міф · Манатэізм · Політэізм · Сакральнае · Свяшчэнныя камяні · Сінкрэтызм · Таемныя таварыствы

Найстаражытнейшыя формы рэлігійнасці

Анімізм · Заалатрыя · Культ продкаў · Магія · Полідаксія · Татэмізм · Фетышызм · Шаманізм

Гістарычныя арэалы

Азія (Бон · Будызм · ВедызмБрахманізмІндуізм · Гіндукушская рэлігія · Даасізм · Джайнізм · Мусок · Сінтаізм · Тэнгрыянства)
Афрыка (Старажытны Егіпет · Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка)
Блізкі Усход і Міжземнамор'е (Зараастрызм · Іслам · Іўдаізм · Хрысціянства)
Дакалумбава Амерыка
Дахрысціянская Еўропа (Германцы · Старажытная Арменія · Старажытная Грэцыя · Кельты · Славяне)

Служыцелі культу

Коэны · Аракул  · Брахман · Волхв · Друід · Жрэц · Імам · Лама · Чараўнік · Мобед · Манах · Святар · Шаман

Звышнатуральныя сутнасці

Албаста · Анёл · Асура · Дэман · Джын · Дух · Д’ябал · Дэў · Здань · Пярэварацень · Чорт · Эльф

Узнікненне правіць

Узнікненне жрэцтва звязана з развіццём рэлігіі. У першабытных плямёнаў і некаторых сучасных народаў (аўстралійцаў-першабытнікаў, папуасаў, веда, вогнезямельцаў і іншых) не было асобных служыцеляў культу; рэлігійна-магічныя абрады здзяйсняліся пераважна главамі радавых груп ад імя ўсяго роду або людзьмі, якія па асабістых якасцях набылі рэпутацыю дасведчаных у прыёмах уздзеяння на свет духаў і багоў (знахары, шаманы і да т.п.).

З развіццём сацыяльнай дыферэнцыяцыяй вылучаюцца і прафесіяналы-жрацы, якія прысвойваюць сабе выключнае права зносіны з духамі і багамі. Замацоўваецца пераемнасць жрэцтва, часам шляхам прамой спадчыннасці жрэцкага звання. Складаюцца адмысловыя касты жрацоў; яны звычайна і паводле паходжання, і па становішчы блізкія да правадыроў, якія і самі часцяком выконваюць жрэцкія функцыі (свяшчэнныя правадыры, «цары-жрацы»), або складаюць асобнае саслоўе.

Жрэцтва ў старажытным свеце правіць

Уплыў жрэцтва на грамадства старажытных цывілізацый быў велізарны. Жрацы традыцыйна супернічалі з афіцыйнымі ўладамі ў сваім уплыве на людзей.

У Старажытным Егіпце, Вавілоніі, Іране храмавае жрэцтва валодала велізарнымі багаццямі, зямлёй, рабынямі, мела вялікую палітычную ўладу. Жрацы былі захавальнікамі навуковых ведаў. У старажытнай і сярэднявечнай Індыі жрацы-брахманы, якія супернічалі са свецкай уладай, складалі больш высокую касту. Аналагічнае становішча займалі жрацы і ў старажытных дзяржавах Амерыкі (асабліва ў Мексіцы і Перу). У Іўдзеі VI—I стст. да н.э., калі не стала свецкай улады (цароў), уся эканамічная, палітычны і ідэалагічны моц засяродзіўся ў руках іерусалімскага жрэцтва: гэта была «іеракратычная» форма дзяржавы. Толькі ў антычнай Грэцыі і Рыме жрэцтва не адыгрывала самастойнай ролі — пасады жрацоў былі выбарнымі і замяшчаліся звычайна грамадзянскімі асобамі, але і ў гэтых дзяржавах жрацы карысталіся значнымі перавагамі і ўплывалі на палітычнае жыццё. У Кітаі даоскую рэлігію ўзначальвалі шматлікія жрацы (даосы), але канфуцыянскі культ заўсёды знаходзіўся ў руках свецкіх асоб — ад імператара да главы роду.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць