Жудзец

тып адміністрацыйнай адзінкі ў Румыніі

Жудзе́ц (рум.: judeţ [ʒuˈdet͡s] — павет) — традыцыйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Румыніі, якая выкарыстоўваецца да цяперашняга часу, а таксама ў Малдове ў 19932003 гадах, дзе на змену жудзецам зноў вярнуліся раёны, што выкарыстоўваліся ў Малдаўскай ССР.

Гісторыя правіць

Назва жудзец (у літаральным сэнсе вобласць, размешчаная ў падначаленні суддзі) — вытворнае ад румынскага слова «жудэ» (лацінка: «jude», літаральна «суддзя»), якое ў сваю чаргу ўтворана ад лацінскага «iūdex» з тым жа значэннем. Жу́ды, якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі, кіравалі жудзецамі ў сярэднявечнай Валахіі. У Малдаўскім княстве слова «жудэ» (менавіта на кірыліцы) упершыню фіксуецца ў 1409 годзе. У Мунетыі слова выкарыстоўвалася для абазначэння свабодных сялян. У сучаснай Малдове жудзецы як назва выкарыстоўваліся пасля атрымання незалежнасці, аднак пасля адыходу ад палітыкі ўз'яднання з Румыніяй, былі зноў заменены на аналагічныя раёны.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • http://dexonline.ro/search.php?cuv=jude
  • Herb, Guntram Henrik (1999). "Transylvania:Hungarian, Romanian, or Neither?". Nested Identities: Nationalism, Territory, and Scale. George W. White. Rowman & Littlefield. p. 275. ISBN 0-8476-8467-9. Праверана 2008-05-26. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |origmonth=, |month=, |chapterurl=, і |origdate= (даведка)