Жукевіцкі сельсавет (Бераставіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Жуке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Жукевічы.

Жукевіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жукевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 сакавіка 1964

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ёдкавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Ёдкавічы. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Жукевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жукевічы[1]. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Алекшыцкага (2 населеныя пункты: вёскі Князевічы і Краснікі) і Эйсмантаўскага (10 населеных пунктаў: вёскі Барыскі, Вялікія Ёдкавічы, Жукевічы, Малыя Ёдкавічы, Мацеевічы, Місявічы, Міхаліно, Станявічы, Цыдзікі і Ярмолічы) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.