Жуль Дзюпрэ (фр. Jules Dupré; 5 красавіка 1811, Нант — 6 кастрычніка 1889, Л’Іль-Адам) — французскі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барбізонскай школы. Лічыцца заснавальнікам сучаснага французскага пейзажу.

Жуль Дзюпрэ
фр.: Jules Dupré
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні англ.: Jules Louis Dupré
Дата нараджэння 5 красавіка 1811(1811-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1889(1889-10-06)[2][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Мастацкі кірунак Barbizon school[d]
Уплыў Auguste Raffet[d]
Уплыў на Léon-Victor Dupré[d] і Louis Lemaire[d]
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Ж. Дзюпрэ нарадзіўся ў сям’і фабрыканта, вытворцы фарфоравых вырабаў. Як мастак-пейзажыст дэбютаваў у 1831 годзе на Парыжскім салоне з пяццю сваімі творамі. Пісаў практычна выключна французскі пейзаж (акрамя некаторых работ 1835—1839 гадоў, створаных у Англіі).

У 1867 годзе на Сусветнай выставе дэманструюцца 12 карцін Ж. Дзюпрэ. Пасля гэтага мастак працяглы час не выстаўляў свае творы — да Нацыянальнай выставы 1883 года, дзе можна было ўбачыць восем новых яго работ. Большасць яго прац, як правіла, пераходзіла да пакупнікоў і замоўцам прама з яго майстэрні. Цяпер жа гэтыя творы сустракаюцца ў грамадскіх і прыватных калекцыях. Напрыклад, у Кушалеўскай галерэі Імператарскай акадэміі мастацтваў знаходзіліся два пейзажы Дзюпрэ. Ж. Дзюпрэ было прысвоена званне афіцэра ордэна Ганаровага легіёна.

Ж. Дзюпрэ з’яўляецца прадстаўніком так званага «інтымнага пейзажа», які адлюстроўвае не столькі прыгажосць адлюстраванай прыроды, колькі адпаведнасць яе настрою і перажыванням мастака, якая падаецца з дапамогай фарбы, лініі і святла.

Памёр жывапісец 6 кастрычніка 1889 года ў Л’Іль-Адане, каля Парыжа.

Зноскі

  1. Jules Dupré
  2. а б Jules DupréOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Дюпре Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Jules Dupré // Brockhaus Enzyklopädie
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.