Жуніёр Атэменг

камерунскі футбаліст

Жуніёр Атэменг (фр.: Junior Atemengue, нар. 1 ліпеня 1995, Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».

Футбол
Жуніёр Атэменг
Поўнае імя Жуніёр Дзьюданэ Бенедыктус Атэменг Авано
Нарадзіўся 1 ліпеня 1995(1995-07-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Камерун
Рост 195 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Гана Бечэм Юнайтэд
Нумар 50
Маладзёжныя клубы
2012 Камерун Спорт Эцюд (Мфу)
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Камерун Рэнесанс (Нгуму)
2014 Камерун Тонер (Яундэ)
2015 Камерун Уніён (Дуала)
2015 Тайланд Бурырам Юнайтэд 0 (0)
2015   Тайланд Сурын Сіці
2016 Камерун АПЭЖЭС Акадэмі (Яўндэ)
2017 Марока Шабаб Атлас (Хеніфра) 14 (2)
2017—2018 Марока Мулудыя (Уджда) 5 (1)
2018—2019 Беларусь Нёман (Гродна) 22 (1)
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 14 (0)
2022— Гана Бечэм Юнайтэд
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выступаў у Камеруне за клубы «Спорт Эцюд», «Рэнесанс», «Тонер», «Юніён». У 2015 годзе далучыўся да тайландскага клуба «Бурырам Юнайтэд», аднак так і не згуляў за яго, выступаючы на правах арэнды за «Сурын Сіці». У 2016 годзе вярнуўся ў Камерун у клуб «АПЭЖЭС Акадэмі», разам з якім выйграў Кубак Камеруна. У 2017 годзе гуляў у элітным дывізіёне Марока за клуб «Шабаб Атлас», а сезон 2017/18 правёў у другім мараканскім дывізіёне, дзе дапамог клубу «Мулудыя» атрымаць перамогу.

У жніўні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна[2]. Спачатку не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве стаў прыцягвацца да дубля, а пазней і да асноўнай каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[3]. У сезоне 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выступаў за дубль, у асноўнай камандзе не адзначаўся галамі або перадачамі. У снежні 2019 года пакінуў гродзенскі клуб[4].

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену. У верасні 2020 года пакінуў сталічную каманду[6].

У сакавіку 2022 года далучыўся да ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Камеруна: 2016
  •   Пераможца Боталы 2: 2017/18

Зноскі

Спасылкі правіць