Журыхскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Журы́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Журыхі.

Журыхскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Уключаў 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Журыхі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 13 красавіка 1981

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кузьміцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кузьмічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талуцкага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражы)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 жніўня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Журыхі, сельсавет перайменаваны ў Журыхскі[3]. 13 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любанскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.