Жырмунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жырму́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Жырмуны.

Жырмунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Жырмуны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 082
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Асаўскога сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2]. 11 студзеня 1966 года ў склад новаўтворанага Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бярозна, Дзяўгуны і Пецюны)[3]. 11 лютага 1972 года ў склад Пагародненскага сельсавета перададзена вёска Сакалы[4]. 26 сакавіка 2021 года скасавана вёска Мніхі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[6], з іх 88,2 % — палякі, 8,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Решение Вороновского районного Совета депутатов от 26 марта 2021 г. № 168 Об административно-территориальном устройстве
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 30 мая 2021.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.