Жэрар Піке

іспанскі футбаліст

Жэра́р Піке́ Бернабе́у (катал.: Gerard Piqué Bernabéu; нар. 2 лютага 1987, Барселона, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018). На клубным узроўні вядомы па выступах за «Барселону». Чэмпіён свету ў складзе зборнай Іспаніі 2010 года і чэмпіён Еўропы 2012 года.

Футбол
Жэрар Піке

Агульная інфармацыя
Поўнае імя Gerard Piqué Bernabéu
Нарадзіўся 2 лютага 1987(1987-02-02)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 1,94 м[4]
Вага 85 кг[5]
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1997—2004 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Англія Манчэстэр Юнайтэд 12 (0)
2006—2007   Іспанія Рэал Сарагоса 22 (2)
2008—2022 Іспанія Барселона 397 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Іспанія Іспанія (да 16) 7 (2)
2004 Іспанія Іспанія (да 17) 8 (3)
2006 Іспанія Іспанія (да 19) 8 (3)
2006 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (1)
2006—2008 Іспанія Іспанія (да 21) 12 (1)
2004—2019 Каталонія Каталонія 10 (0)
2009—2018 Іспанія Іспанія 102 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

 
Піке ў складзе «Барселоны»

Піке з’яўляецца ўнукам знакамітага былога віцэ-прэзідэнта «Барселоны», Амадора Бернабеу. З’яўляецца выхаванцам каталонскага клуба. Жэрар быў набыты «Манчэстэр Юнайтэд» 1 ліпеня 2004 года. Затым у сезоне 2006/07 адправіўся ў арэнду ў «Рэал Сарагоса».

«Манчэстэр Юнайтэд» правіць

Дэбют Піке ў стартавым складзе «Манчэстэр Юнайтэд» адбыўся ў матчы 3-га круга кубка Англіі супраць «Экстэра», які скончыўся ўнічыю. Ён таксама рэгулярна выступаў у камандзе рэзервістаў пад кіраўніцтвам Рыкі Сбраджыя.

У лютым 2005 года працягнуў кантракт з клубам да лета 2009 года. Згуляў свой першы матч і забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў 7 лістапада 2007 года ў паядынку супраць кіеўскага «Дынама» (4:0).

27 мая 2008 года Піке, так і не здолеўшы зайграць у «Манчэстэр Юнайтэд», заключыў кантракт з «Барселонай» на чатыры гады з сумай выкупу ў 50 млн еўра. Сума ўгоды паміж клубамі не выдаецца[6][7].

«Барселона» правіць

У сваім дэбютным сезоне за «Барселону» першы матч Піке згуляў 13 жніўня 2008 года ў кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць польскай «Віслы», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне замест Дані Алвіса. Той матч каталонцы перамаглі з лікам 4:0. Першы гол быў забіты Жэрарам 26 лістапада 2008 года ў гульні супраць лісабонскага «Спортынга» (2:5).

3 лістапада 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры пасля матча з «Альмерыяй» 5 лістапада[8]. У гэтым матчы выйшаў у стартавым складзе ў якасці капітана і быў пад авацыі заменены на 84-й хвіліне. З-за праблем са складам трапіў у заяўку «Барселоны» і на наступны матч 8 лістапада супраць «Асасуны», дзе застаўся на лаўцы запасных, а на 45-й хвіліне атрымаў чырвоную картку за спрэчку з арбітрам.

Міжнародная кар’ера правіць

Паспяховае выступленне за «Барселону» прыцягнула ўвагу настаўніка зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске, які выклікаў Піке ў зборную. Піке прыняў удзел у Кубку Канфедэрацыі, дзе Іспанія выступіла не занадта ўдала. На чэмпіянаце свету 2010 разам са сборнай стаў чэмпіёнам свету. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года разам са зборнай Іспаніі стаў чэмпіёнам Еўропы.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Іспаніі пасля чэмпіянату свету 2018 года.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барселона»:

Міжнародныя правіць

Іспанія:

Асабістае жыццё правіць

У лютым 2011 года стала вядома, што футбаліст ужо некалькі месяцаў сустракаецца з вядомай калумбійскай спявачкай Шакірай[9][10][11]. Пара мае двух дзяцей. У 2022 года стала вядома аб раставанні Піке і Шакіры.

Таксама Жэрар гуляе ў покер. На адным буйным покерным турніры, які праходзіў у Барселоне, Піке заняў 3-е месца і выйграў 40 950 еўра[12]. 20 лютага 2012 года Жэрар быў абраны асобай лініі адзення Mango[13].

Зноскі

  1. Gerard Piqué // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PIQUE gerard bernabeu // Argentine Soccer Database
  3. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. https://www.fcbarcelona.com/en/football/first-team/players/2737/gerard-pique#
  5. https://www.fcbarcelona.com/en/football/first-team/players/2737/gerard-pique
  6. Piqué comes back home Архівавана 20 мая 2009.. fcbarcelona.cat
  7. Пике близок к возвращению в «Барселону» Архівавана 29 чэрвеня 2008.. championat.ru
  8. Футбол. Чемпион мира и Европы Херард Пике объявил о завершении карьеры Архівавана 10 лістапада 2022.. pressball.by
  9. Пике подтвердил, что встречается с Шакирой. Sports.ru
  10. Пике и Шакира все-таки вместе. Gazeta.ru
  11. Жерар Пике и Шакира объявили дату свадьбы. Pinkfootball.ru
  12. Все, что вы хотели бы ўзнать о результатах сайдов EPT Архівавана 18 лютага 2013.. Balaganoff.com
  13. Жерар Пике снова стал лицом бренда Mango. Pinkfootball.ru

Спасылкі правіць