Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскай архітэктуры. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.

Славутасць
Жэронімуш
парт.: Mosteiro dos Jerónimos
38°41′52″ пн. ш. 9°12′20″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Patriarchate of Lisbon[d]
Ордэнская прыналежнасць ераніміты[d]
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура і мануэліна
Архітэктар Дыёгу дэ Бойтака[d], Diego de Torralva[d] і Nicolau Chanterene[d]
Дата заснавання 1502
Сайт mosteirojeronimos.pt (англ.)(парт.)
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon
(Кляштар еранімітаў і вежа Белен у Лісабоне)
Спасылка № 263 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі iii, vi
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1983  (7-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.

Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.

13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.

У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.

Гл. таксама правіць


Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. а б http://www.wikilovesmonuments.org.pt/

Спасылкі правіць