Заатэхнія

навука аб жывёлагадоўлі

Заатэхнія — навука пра развядзенне, кармленне, утрыманне, догляд і гаспадарчае выкарыстанне сельскагаспадарчых жывёл; тэарэтычныя асновы жывёлагадоўлі. Тэрмін «заатэхнія» прапанаваў французскі вучоны Ж. Бадэман (1848). Падзяляюць на агульную (вывучае агульныя прынцыпы заатэхніі) і прыватную (распрацоўвае сістэму вядзення галін малочнай і мясцовай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі, конегадоўлі, птушкагадоўлі, пчалярства, зверагадоўлі і інш., пытанні тэхналогіі вытворчасці асобных відаў прадукцыі: малака, ялавічыны, свініны, прадуктаў птушка- і авечкагадоўлі.

Рэкамендацыі па доглядзе жывёл сустракаюцца ў антычных вучоных. Навукова абгрунтаваныя формы кармлення сельскагаспадарчых жывёл пачалі распрацоўваць у XVII стагоддзі, з канца XVIII стагоддзя ствараюцца розныя пароды сельскагаспадарчых жывёл.

У Беларусі даследаванні па заатэхніі вядуцца з 1919 года (І. І. Калугін, М. М. Кулагін, М. В. Найдзёнаў і інш.). Яе развіццю спрыялі працы В. С. Антанюка, К. Ф. Барысаўца, А. А. Гайко, З. Д. Гільмана, В. Ц. Горына, М. П. Грыня, В. А. Івановай, У. П. Лемешава, І. М. Нікітчанкі, С. І. Пляшчанкі, К. М. Сонцава, У. І. Шляхтунова, М. А. Яцко і інш. Навукова-даследчая работа вядзецца ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, БСГА, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Вырашаюцца праблемы павышэння ўстойлівасці жывёлы да хвароб і стрэсаў, прафілактыкі распаўсюджвання спадчынных анамалій, працягласці гаспадарчага выкарыстання і інш.

Літаратура правіць