Забайкальскі фронт

Забайка́льскі фронт (скарочаныя назвы Заб. Ф, Забфронт) (15 верасня 19419 кастрычніка 1945) — фронт РСЧА падчас Другой сусветнай вайны. Колькасць Забайкальскага фронту на пачатак вайны складала звыш 600 тыс. чалавек[1].

Забайкальскі фронт
Эмблема УС
Гады існавання 15 верасня 19419 кастрычніка 1945
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Радзівон Якаўлевіч Маліноўскі

Гісторыя правіць

Забайкальскі фронт утвораны 15 верасня 1941 года на базе Забайкальскай ваеннай акругі.

У жніўні 1945 войскі фронту прынялі ўдзел у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на хінгана-мукдэнскім накірунку. Спачатку яны пераадолелі бязводныя стэпы Унутранай Манголіі і прыгранічны ўмацаваны раён на калганскім, даланорскім, салуньскім і хайларскім напрамках. Затым, узаемадзейнічаючы з Мангольскай народна-рэвалюцыйнай арміяй разграмілі японскія войскі (44-я і 30-я арміі 3-га фронту, частка сіл 4-й асобнай арміі Квантунскай арміі, Суйюаньская вайсковая група). Пераадолелі хрыбет Вялікі Хінган і 19 жніўня выйшлі на мяжу Чжанцзякоу (Калган), Чэндэ (Жэхэ), Чыфэн, Шэньян (Мукдзен), Чанчунь і Цыцыкар. Пасля спынення японскай арміяй супраціву войскі фронту займаліся раззбраеннем і прыёмам капітуліруючых войскаў праціўніка.

9 кастрычніка 1945 года Забайкальскі фронт быў расфарміраваны. Палявое ўпраўленне фронту рэарганізавана ў ўпраўленне Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі, з уключэннем у яго арміі Забайкальскага фронту. Мангольскія злучэнні і часці конна-механізаванай групы вярнуліся ў склад войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі.

Склад правіць

Першапачаткова:

У наступным уваходзілі:

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Забайкальскі фронт накіраваў на савецка-германскі фронт 16 дывізій (11 стралковых, кавалерыйскую, тры танкавыя, мотастралковую) і дзве брыгады (стралковую і артылерыйскую). Усяго — каля 300 тыс. чалавек, больш за 2 тыс. гармат і мінамётаў, звыш 1,4 тыс. танкаў.

Камандаванне правіць

Камандуючыя войскамі:

Члены Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Мемуары правіць


Зноскі