Забалацце (Мсціслаўскі раён)

аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Забалацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 359 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовыя індэксы
213464
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246808021
Забалацце на карце Беларусі ±
Забалацце (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Забалацце (Мсціслаўскі раён)
Забалацце (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Забалацце (Мсціслаўскі раён)

Назва правіць

Назва паходзіць ад знаходжанне вёскі «за балотам» адносна нейкага іншага аб’екта.

Геаграфія правіць

Размешчана на рацэ Мяртвіца.

Гісторыя правіць

Згадваецца ў 1758 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ[2]. У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1858 годзе 163 рэвізскія душы. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 104 двары, 642 жыхары, быў піцейны дом. У пачатку XX стагоддзя адкрыта школы граматы, у якой у 1905 годзе навучалася 60 хлопчыкаў, 2 дзяўчынкі. У 1905 годзе побач з Забалаццем (тады 146 двароў, 645 жыхароў была яшчэ адна аднайменная вёска (11 двароў, 35 жыхароў), у той жа воласці.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Дзейнічала працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе быў 71 вучань. З 1924 года цэнтр Забалацкі сельсавета Расненскага раёна Калінінскай акругі. У 1925 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1931 годзе ў вёсцы Забалацце-1 калгас «Чырвоны ўсход» (40 гаспадарак, 301 га ворыва), у вёсцы Забалацце-2 — калгас «Чырвоная рунь», конная крупарушка. Абслугоўвала калгасы Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1940 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Жолаб, Малькаўка, хутары Мохава, Рошча, Украіна.

У Вялікую Айчыннаю вайну з 14 ліпеня 1941 года да 30 верасня 1943 года была акупіравана гітлераўцамі. Паблізу вёскі ў час вайны дзейнічаў партызанскі атрад «Чапай» 13-й партызанскай брыгады.

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[3].

Мікратапонімы правіць

  • Цагельня — невялікае месца ў лесе, дзе раней стаяў цагельны завод, пазней быў разбураны. 
  • Баргутаў Лес -- лес як ісці з вёскі Чорная Сасна на вёску Прыбярэжжа. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтым месцы жыў чалавек на імя Баргут, быццам, ён вакол свайго дому лес і пасадзіў. 
  • Лес Каміншчына — назва паходзіць ад прозвішча памешчыка Камінскага. Зямля Камінскага пачыналася ад Маслёнкаў, сядзіба была каля цяперашняй вёскі Ходасы-2, сядзібны дом стаяў на ўзгорку, вакол быў парк засаджаны кветкамі, асабліва шмат было акацый. Камінскі быў сярэдняга росту, добра апрануты, у заўсёды да бляску начышчаных ботах. У «Мікалаеўскую вайну» па вёсках хадзілі ўпаўнаважаныя і збіралі адзенне для салдат. Зайшлі і да Камінскага, а ён быццам адмовіў і адказаў: «Наш Міколка так збяднеў, што адзенне не мае для салдат». За гэтыя словы Камінскага закавалі ў кайданы і пагналі пехатою на Магілёў, больш пра яго ніхто не чуў. 

Сучасны выгляд правіць

Сучасная вёска Забалацце складалася шляхам зліцця некалькіх вёсак — Забалацце-1, Забалацце-2, Рошча, Барсукі і шэрагу хутароў. На паўночным захадзе ад вёскі працякае рака Мяртвіца.

Генеральны план забудовы распрацаваны ў 1984 годзе. Вёска падзелена на дзве зоны — сядзібную і вытворчую. У сядзібную зону уваходзяць жылая забудова і грамадскі цэнтр, які склаўся на пашыраным участку галоўнай вуліцы — уездзе з боку шашы Магілёў-Мсціслаў. Пашырэнне вуліцы ўтварае плошчу, дзе ўзведзены будынак канторы саўгаса. Побач 1-павярховы цагляны будынак сельсавета. Насупраць канторы саўгаса узведзены 4-кватэрны жылы дом. Побач будынкі сталовай, комплексна-прыёмнага пункта бытавога абслугоўвання насельніцтва і лазня. У зону грамадскага цэнтра ўключаецца таксама 1-павярховы цагельны будынак бібліятэкі, 2-павярховы панэльны дом дзіцячага саду-ясляў, драўляныя будынкі 8-гадовай школы, магазіна, клуба.

Жылая зона складаецца ў асноўным з індывідуальных драўляных дамоў з прысядзібнымі ўчасткамі. Новае будаўніцтва намечана весці ў паўднёва-заходнім кірунку, дзе ўжо пабудавана 20 цагляных 1-павярховых дамоў.

Вытворчая зона размешчана ў цэнтральнай, паўночнай і паўночна-ўсходняй частках вёскі.

Ва ўшанаванне памяці 216 землякоў — савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі у Вялікую Айчынную вайну, у 1968 годзе устаноўлены помнік — скульптура воіна.

Насельніцтва правіць

  • 1858 г. — 163 рэвізскія душы
  • 1897 г. — 104 двары, 642 жыхары
  • 1905 г. — 146 двароў, 645 жыхароў; у другой вёсцы — 11 двароў, 35 жыхароў
  • 1997 г. — 408 жыхароў, 162 двары[4]
  • 2012 г. — 350 жыхароў
  • 2013 г. — 344 жыхары
  • 2014 г. — 351 жыхар
  • 2015 г. — 330 жыхароў
  • 2016 г. — 319 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

  • Мікалай Станіслававіч Мураўёў — ураджэнец вёскі, воін-інтэрнацыяналіст Афганістана. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 35, с. 342.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Архівавана 18 мая 2021.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Спасылкі правіць