Завайць

аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

За́вайць[1] (трансліт.: Zavajć, руск.: Завойть) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

Аграгарадок
Завайць
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 172 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2355
Паштовыя індэксы
247815
Аўтамабільны код
3
СААТА
3238830031
Завайць на карце Беларусі ±
Завайць (Беларусь)
Завайць
Завайць (Гомельская вобласць)
Завайць

Геаграфія правіць

Аграгарадок знаходзіцца за 12[2] км у напрамку на захад ад горада Нароўля, за 190[2] км ад Гомеля, за 20[2] км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 4 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі Р126[3]. Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Сажылка (канал 3-ГД[4]).

Гісторыя правіць

Знойдзены ў вёсцы скарб старадаўніх срэбных манет сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вёска Завайць вядомая з XVI ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Вёска Завайць згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля ў Мазырскім павеце) і забранні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.[5]

 
Згадка пра вёскі Нароўля, Завайць і Смалігавічы (Смалегаў), якія належалі шляхціцу Лукашу Сапегу. (з апублікавання дакумента ад 1604 г. у зборніку дакументаў «Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym» (1894))

Судовым дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 г. на адрас шляхцянкі Ганны Штэмберг (з роду з Косткаў), удавы па князю Аляксандру Штэмбергу, і яе нашчадкаў князёў Астрожскіх было заяўлена патрабаванне апекуна, шляхціца Лукаша Сапегі і яго жонкі Сафіі (з роду Кміт) выдаць збеглых падданых з горада Чарнобыля, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі і інш.[6].

У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка Нароўля[7]. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).

У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Расійскай імперыі. Пасля канфіскацыі маёнткаў у паўстанца Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) у расійскі скарб, у 1794 г. расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала вёска Завайць) правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданне[8]. Сам Сіверс у Барбарове (ці на Нараўляншчыне) не пражываў, а кіраваў маёнткам яго адміністратар-камісар Станіслаў Левановіч.

 
Вёска Завайць на схематычнай карце-плане Рэчыцкага павета 1800 г. (фрагмент карты-плана)

З 1800 г. у вёсцы працаваў завод па вытворчасці паташу, які належаў Якаву Сіверсу[9]. На заводзе выраблялася 200 пудоў паташу[10]. З 1808 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) стаў зямельнай уласнасцю дваран фон Гольстаў. У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826) вёска Завайць стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Галоўчыцы, які атрымаў Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884).

У 1828 г. на завайцянскай фабрыцы па вырабу паташу Станіслава Горвата працавала 29 рабочых з сялян маянткоўца Горвата[11].

 
Вёска Завайць на расійскай карце Ф. Шуберта, 1850 г. (фрагмент)

Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Станіслава Ігнатавіча Горвата (1804—1884).

Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У канцы XIX ст. у вёсцы было створана сельскагаспадарчае таварыства, якое ў 1905 г. налічвала 46 двароў (гаспадаркі) і мела 1237,28 дзесяцін зямлі[12].

У 1908 г. вёска ў складзе Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1916 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме, а ў жніўні 1925 г. для яе пабудаваны ўласны будынак.

 
Вёска Завайць на карце БССР 1924 г. (фрагмент карты)

У 1930 г. у вёсцы арганізаваны першы калгас «Новая Завайць» і працавала кузня[13].

У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам З. Жолудзя. У баях каля вёскі загінуў 31 савецкі салдат (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). 66 жыхароў загінулі на фронце.

З 26 красавіка 1962 года па 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Завайцянскага сельсавета[14][15], была цэнтрам калгаса «Чырвоны Баец»[16].

Інфраструктура правіць

Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва правіць

  • 1795 год — 275 жыхароў, 40 двароў
  • 1834 год — 53 двары
  • 1897 год — 315 жыхароў [17], 59 двароў
  • 1909 год — 449 жыхароў, 68 двароў[18]
  • 1924 год — 563 жыхары, 128 двароў[19]
  • 1959 год — 713 жыхароў
  • 1996 год — 447 жыхароў, 187 двароў[2][20]
  • 2004 год — 305 жыхароў, 127 двароў

Памятныя мясціны правіць

Археалагічныя мясціны правіць

За 0,5 км і 7 км на паўночны-захад ад вёскі знаходзяцца адпаведна па аднаму старажытнаму гарадзішчу[21].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  4. Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.)
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459.
  6. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460.
  7. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.
  8. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.
  9. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 428.
  10. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.
  11. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.
  12. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.
  13. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.
  14. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  15. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  16. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 428.
  17. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 60.
  18. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.
  19. Наровлянский район. Список населенных мест за 1924 год
  20. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 428.
  21. Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 35.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
  • Наровля и Наровлянский район / сост.: Н.В. Кузьменкова, Н.И. Данильченко, С.В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с.
  • Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты "Гомельская правда", [б. д.]. — 26 с.
  • Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В.В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.

Спасылкі правіць