Загай

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зага́й[1] (трансліт.: Zahaj, руск.: Загай) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Загай
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 128 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222838
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843031
Загай на карце Беларусі ±
Загай (Беларусь)
Загай
Загай (Мінская вобласць)
Загай

Назва правіць

Пасяленне заснавана каля гаю (за гаем), таму і атрымала такую назву.

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 5 км ад раённага цэнтра, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У 19 - пач. 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць Ашторпаў.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Новый Загай". працавала кузня.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 54 двары, 321 жыхар.
  • 1917 — 72 двары, 424 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 69 двароў, 149 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць