Загорнікі (рака)

рака ў Беларусі

Загорнікі, Загаранка — рака ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на паўночны ўсход ад вёскі Слабада, упадае ў Ашмянку каля вёскі Загорнікі. На працягу 4,8 км каналізаваная (ад вёскі Швабы да вёскі Загорнікі).

Загорнікі
Характарыстыка
Даўжыня 7 км км
Вадацёк
Вусце Рака Ашмянка
Размяшчэнне
Водная сістэма Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.