Закон Магніцкага

Зако́н Магні́цкага (таксама Акт Магніцкага, англ.: Russia and Moldova Jackson-Vanik Repeal and Sergei Magnitsky Rule of Law Accountability Act of 2012) — прыняты ў снежні 2012 года ў ЗША закон, які адмяняе папраўку Джэксана-Вэніка і ўводзіць персанальныя санкцыі ў адносінах асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека і прынцыпу верхавенства права ў Расіі. Названы ў гонар памерлага ў вязніцы Сяргея Магніцкага. Спачатку быў накіраваны ў першую чаргу супраць асоб, якія мелі дачыненне да смерці Магніцкага.

Пад санкцыямі маюцца на ўвазе візавыя абмежаванні на ўезд у ЗША і блакаванне фінансавых актываў у банках ЗША[1].

Таксама пад тэрмінам закон Магніцкага ці акт Магніцкага зрэдку называюць нарматыўныя акты іншых краін, якія накіраваныя супраць карупцыі ў Расіі.

Зноскі