Закі Нуры, поўнае імя Закій Шарафутдзінавіч Нутурдзінаў (татар.: Зәки Нури; 24 снежня 1921, в. Татарскія Цюкі, цяпер Буінскага раёна Татарстану — 18 лютага 1984) — татарскі паэт.

Закі Нуры
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 снежня 1921(1921-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1984(1984-02-18) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Лубянскі лясны тэхнікум (1941), працаваў па атрыманай спецыяльнасці на Далёкім Усходзе і ў Чувашыі. У маі 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў артылерыстам наводчыкам, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на заходняй мяжы СССР. Трапіў у акружэнне, удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху. У атрадзе Канстанціна Заслонова быў падрыўніком, затым начальнікам разведкі. Пасля вызвалення Беларусі Закі Нуры працаваў у Оршы намеснікам старшыні гарвыканкама (1944—1946).

Па вайне вярнуўся ў Татарыю, працаваў па даваеннай спецыяльнасці — кіраваў лесабазай і леспрамгасам. Член КПСС з 1948 года. У 1949 годзе перайшоў на журналісцкую і літаратурную працу. Працаваў намеснікам рэдактара рэспубліканскай маладзёжнай газеты ў Казані, загадчыкам рэдакцыяй юнацка-дзіцячай літаратуры Таткнігавыдата, галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Казан утлары». У 1957—1968 адказны сакратар, у 1971—1974 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Татарыі, у 1971—1975 адзін з сакратароў праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Заўсёды вылучаўся актыўнай грамадскай пазіцыяй, дэпутат і член Прэзідыума Вярхоўнага Савета ТАССР 7—8-га скліканняў, член Казанскага гарадскога камітэта КПСС.

Пасля смерці Закі Нуры, дакументы паэта ў 1997 г. былі перададзены яго ўдавой на захоўванне ў ЦДА ГПД Рэспублікі Татарстан.

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе (газета «Яшь ленинчы») падчас вучобы ў Лубянскім лясным тэхнікуме. Паэзія Закі Нуры шматгранная — патрыятычныя вершы, любоўная лірыка, гумар, творы для дзяцей. Шмат вершаў прысвечана вайне і людзям на вайне: паэмы «Дарога славы» (1949) і «Узыходжанне» (1956), зборнікі вершаў «Мы жывём на Волзе» (1951, руск. перакл. 1956), «Шчырая размова» (1955), «Поглядам прамым» (1963), «Гады і дарогі» (1971) і інш. Аўтар зборніка апавяданняў пра партызанскую вайну «І мёртвыя помсцілі» (1962). На многія вершы Закі Нуры напісаны песні. Творы перакладзены на многія мовы.

Пераклаў на татарскую мову вершы ўкраінскіх, узбекскіх, якуцкіх і літоўскіх паэтаў, творы Н. А. Някрасава, У. У. Маякоўскага і інш.

Узнагароды правіць

  • ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
  • ордэн «Знак Пашаны»
  • ордэн Дружбы народаў
  • медалі.
  • Заслужаны работнік культуры РСФСР (1983)

Да 30-годдзя Перамогі Закі Нуры нададзена званне Ганаровага грамадзяніна Оршы.

Творы правіць

  • Гашыйклар җырлый. — Казан, 1960;
  • Бу безнең китап. — Казан, 1967;
  • Разговор с подснежником. — М., 1967 (руск. перакл.)
  • Улыбка. — М., 1969;
  • Весёлая книга. — Каз., 1973.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • История татарской советской литературы. — М., 1965;
  • Гиниятуллина А. К. Писатели Советского Татарстана: Биобиблиографич. справочник. — Каз., 1970.