Залескі сельсавет (Чачэрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Залессе.

Залескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Залессе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 956
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Покацкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Гарадоўка, Падасоўе, Покаць, пасёлкі Дубок і Свабода)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бяляеўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1248 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[3]; паводле перапісу 2019 года — 956 чалавек[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.