Заліў Пасье́та[1] (руск.: Залив Посье́та[2]) — заліў Японскага мора, у паўднёвай частцы заліва Пятра Вялікага, каля берагоў Прыморскага края Расіі.

Заліў Пасьета
руск. Залив Посьета
42°30′00″ пн. ш. 130°55′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Сярэдняя глыбіня17—25 м
Заліў Пасьета (Прыморскі край)
Заліў Пасьета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня заліва каля 50 км, шырыня 30 км, глыбіня 17—25 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць бухты і залівы (бухта Экспедыцыі, бухта Наўгародская, бухта Рэйд Палада, заліў Кітовы і інш.). Прылівы паўсутачныя, няправільныя, вышынёй да 0,5[1] м.

На ўзбярэжжы заліва пасёлкі Пасьет, Зарубіна, Краскіна, Андрэеўка і іншыя населеныя пункты.

Заліў названы ў гонар рускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, адмірала К. М. Пасьета.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 188. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць