Замак Вадуц (ням.: Schloss Vaduz) — замак у Ліхтэнштэйне, афіцыйная рэзідэнцыя князя, які атрымаў назву ад горада Вадуц, на ўзгорку над якім ён размешчаны.

Славутасць
Замак Вадуц
Schloss Vaduz
47°08′22″ пн. ш. 9°31′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Ліхтэнштэйн
Горад Вадуц
Дата заснавання XII стагоддзе
Статус рэзідэнцыя князя Ліхтэнштэйна
Сайт vaduz.li
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Замак быў пабудаваны, як відаць, графамі Вердэнберг-Зарганс, ва ўсякім выпадку яго першае згадванне сустракаецца ў дакуменце, які пацвярджае пераход уласнасці на замак ад графа Рудольфа фон Вердэнберг-Зарганс да Ульрыха фон Матш. Данжон замка, датаваны XII стагоддзем, і збудаванні ў яго ўсходняй частцы лічацца найстарэйшымі. Данжон стаіць на падмурку плошчай 12 на 13 метраў з таўшчынёй сцен 4 метра на ўзроўні падставы. Узвядзенне капліцы замка, прысвечанай Святой Ганне, таксама традыцыйна адносіцца да сярэдніх стагоддзяў, хоць яна і мае познегатычны асноўны алтар. У 1499 годзе падчас Швабскай вайны замак быў разбураны швейцарскімі войскамі. У перыяд праўлення графа Каспара фон Хохенемса (1613-1640) была пашырана заходняя частка замка.

Сям'я Ліхтэнштэйн атрымала замак у сваю ўласнасць пасля набыцця графства Вадуц у 1712 годзе. У 1719 годзе імператар Карл VI аб'яднаў з апошнім набытае Ліхтэнштэйнам у 1699 годзе валоданне Шэленберга, заснаваўшы Княства Ліхтэнштэйн.

У перыяд з 1905 па 1920 гады ў перыяд праўлення князя Іагана II у замку прайшла значная рэканструкцыя, пры князю Францы Іосіфе II у пачатку 1930-х гадоў - ён таксама быў істотна пашыраны. З 1938 года замак выступае ў якасці асноўнай рэзідэнцыі княжацкай сям'і і зачынены для шырокага доступу.

Спасылкі правіць

  • Schloss Vaduz (ням.). Tourismus.li. — Замак Вадуц на турыстычным сайце Ліхтэнштэйна. Праверана 26 кастрычніка 2009.
  • Frysinger, Galen R. Schloss Vaduz (англ.). GalenFrysinger.com. — Замак Вадуц на сайце Галена Фрызінгера - вандроўніка-аматара. Праверана 26 кастрычніка 2009.