Кібург (ням.: Kyburg) — сярэднявечны замак у Швейцарыі, на поўдзень ад горада Вінтэртур, кантон Цюрых.

Славутасць
Замак Кібург
47°27′30″ пн. ш. 8°44′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Першае згадванне 1027
Сайт schlosskyburg.ch (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кібург

Замак размешчаны на беразе ракі Тос. Упершыню Кібург згадваецца ў 1027 годзе пад імем Квігебург (ням.: Chuigeburg — замак кароў). Графы Кібург у раннім Сярэднявеччы былі аднымі з найбольш уплывовых феадалаў сучаснай Швейцарыі, саступаючы толькі Габсбургам і Савойскаму дому.

Пасля смерці ў 1264 годзе апошняга графа Кібурга, замак і ўладанні графаў перайшлі да Рудольфа I Габсбурга і былі ўключаны ў склад Аўстрыйскай манархіі.

У XV стагоддзі графства Кібург было набыта ў Габсбургаў вольным горадам Цюрых. Да 1831 года ў замку знаходзілася рэзідэнцыя вярхоўнага бальі Цюрыха, пасля чаго замак быў прададзены з аўкцыёну. Новыя ўладальнікі Кібурга арганізавалі ў замку музей і выставачны цэнтр.

У 1917 годзе кантон Цюрых ізноў выкупіў Кібург і з 1999 года замак перададзены ў распараджэнне Грамадскога музея «Замак Кібург»

Спасылкі правіць