Замак Фелін, або Вільяндзі — (ням.: Fellin, эст.: Viljandi loss) — замак Тэўтонскага ордэна, будаўніцтва якога было распачата ў 1224 годзе на месцы былога гарадзішча. Замак з’яўляўся адным з самых магутных у Лівоніі. Цалкам знішчаны падчас войнаў Швецыі з Рэччу Паспалітай напачатку XVII стагоддзя. У наш час руіны замка з’яўляюцца ўлюблёным месцам адпачынку гараджан і гасцей горада Вільяндзі.

Замак
Замак Фелін
Захаваная сцяна канвента
Захаваная сцяна канвента
58°21′15″ пн. ш. 25°35′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Вільяндзі
Дата заснавання 1224
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Агляд замка Фелін
Рэканструкцыя замка Фелін

Гісторыя правіць

Крыжакі Ордэна мечнікаў захапілі гарадзішча, на месцы якога ў 1223 годзе і быў пабудаваны замак. Годам пазней было распачата ўзвядзенне каменных умацаванняў. Фелін быў ыбраны ў якасці сталіцы ордэна.

Замак-канвента — тыповая пабудова для Тэўтонскіх рыцараў быў узведзены ў канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў. У наступныя стагоддзі замак перабудоўваўся і ўмацоўваўся.

Замак быў пашкоджаны падчас аблогі 1560 года рускімі войскам, але яшчэ вялікія пашкоджанні яму нанесла аблога 1602 года польска-літоўскімі войскамі падчас войнаў Швецыі з Рэччу Паспалітай, пасля якой ён больш не аднаўляўся. У XVIII стагоддзі руіны былі выкарыстаны як каменяломня для будаўніцтва горада.

Першыя раскопкі ў замку былі праведзены ў 18781879 гадах. У апошнія ж дзесяцігоддзі раскопкі праводзяцца штогод.

У наш час руіны сталі папулярным месцам адпачынку ў цэнтральнай частцы Вільяндзі. У былым цэнтральным двары размяшчаецца сцэна на адкрытым паветры.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць