За́ндэ (таксама аза́ндэ, баджандэ, пазандэ, сандэ, занды) — мова народа зандэ, меркавана адна з убангійскіх моў нігера-кангалезскай макрасям'і. Распаўсюджана на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паўднёвым усходзе Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і захадзе Паўднёвага Судана. Колькасць носьбітаў складае больш за 1 млн. 142 тыс. чалавек[2], з іх каля 730 тыс. чалавек у ДРК, 350 тыс. чалавек — у Паўднёвым Судане і 62 тыс. чалавек — у ЦАР.

Зандэ
Краіны ДРК, Паўднёвы Судан, ЦАР
Агульная колькасць носьбітаў больш 1 142 000 чал.[1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

(?)Нігера-кангалезская макрасям'я

(?)Адамава-ўбангійская сям'я
(?)Убангійская група
Зандэ мовы
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 znd
ISO 639-3 zne
WALS zan
Ethnologue zne
Linguasphere 99-AUI-f
IETF zne
Glottolog zand1248

Класіфікацыя правіць

Раней даследчыкі неаднаразова ўключалі мову зандэ ў групу ўбангійскіх моў, аднак сёння гэтыя класіфікацыі не вытрымліваюць крытыкі[3]. Таксама пакуль не зразумела, ці з'яўляецца гэта мова членам нігера-кангалезскай макрасям'і.

 
Кажан Niumbaha superba, названы словам з мовы зандэ niumbaha[4]

Пісьменнасць правіць

Алфавіт зандэ (ЦАР)[5]
A B D E F G Gb I K Kp M Mb Mv N Nd Ng Ngb Ny Nz O P R S T U V W Y Z
a b d e f g gb i k kp m mb mv n nd ng ngb ny nz o p r s t u v w y z

Зноскі

  1. Zande language reference at Ethnologue (14th ed., 2000)
  2. Zande language reference at Ethnologue Архівавана 28 ліпеня 2014. (16th edition (2009))
  3. Moñino Y., The position of Gbaya-Manza-Ngbaka group among the Niger-Congo languages Архівавана 8 студзеня 2014. // Genealogical classification in Africa beyond Greenberg. — Berlin: Humboldt Universität, 2010 February 21-22
  4. Reeder D., Helgen K. M., Vodzak M., Lunde D., Ejotre I. A new genus for a rare African vespertilionid bat: Insights from South Sudan // Zookeys. 2013; (285). — PP. 89-115. — PMC 3690973. — DOI:10.3897/zookeys.285.4892
  5. Rhonda L. Hartell, ed. 1993. The Alphabets of Africa. Dakar: UNESCO and Summer Institute of Linguistics

Спасылкі правіць