Запіскі з падполля

«Запі́скі з падпо́лля» (руск.: Записки из подполья) — аповесць Дастаеўскага, выданая ў 1864 годзе. Лічыцца першым творам з філасофскага кірунку экзістэнцыялізма[1]. Апавяданне вядзецца ад першай асобы былога чыноўніка, які жыве ў Пецярбургу.

Запіскі з падполля
руск.: Записки изъ подполья
Выданне
Жанр аповесць і philosophical fiction[d]
Аўтар Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1864
Дата першай публікацыі 1864
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

«Запіскі» пачынаюцца прадстаўленнем інтэлектуальных «знаходак» галоўнага героя. У першай чвэрці аповесці пададзены толькі адзін біяграфічны факт — герой атрымаў спадчыну, звольніўся са службы і цалкам перастаў пакідаць кватэру, сышоўшы ў «падполле». Аднак потым у сваіх запісках герой распавядае пра жыццё — пра дзяцінства без сяброў, пра сваю сутычку, якая толькі ім так успрымалася, з афіцэрам, і два эпізоды, якія, калі дапусціць праўдзівасць запісак, сталі самай значнай і прыкметнай падзеяй жыцця героя. Першая — абед з даўнімі школьнымі таварышамі, дзе ён усіх пакрыўдзіў, раззлаваўся і нават вырашыў выклікаць аднаго з іх на дуэль. Другая — маральныя здзекі з прастытуткі ў публічным доме, якой ён спачатку са злосці спрабаваў паказаць усю агіднасць яе стану, а потым выпадкова даў свой адрас і сам цярпеў непераносныя пакуты, якія караніліся ва ўзлаванасці і тым, што вобраз у якім ён прадстаўляўся перад прастытуткай ашаламляльна разыходзіўся з праўдзівым яго станам. На імкненні абразіць прастытутку другі раз апавяданне пра выхад з «падполля» заканчваюцца. Ад рэдактара гэтых запісак дадаецца, што ёсць іх працяг — зноў інтэлектуальны прадукт героя, але настолькі пусты і нікчэмны, што немагчыма ўявіць, каб быў цікавы чытачу.

Зноскі

  1. Existentialism from Dostoevsky to Sartre Walter Kaufmann ISBN 0-452-00930-8. P. 12