Зарудаўеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Заруда́ўеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Зарудаўе.

Зарудаўеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зарудаўе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009) 1 070
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бялавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бялавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Воўпаўскага сельсавета Ваўкавыскага раёна перададзены вёскі вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына, сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі (Заруддзеўскі), цэнтр перанесены ў вёску Зарудаўе[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. У 1978 годзе ў склад Мастоўскага сельсавета перададзена вёска Ляда[2]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мастоўскага сельсавета (вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі) і Пескаўскага сельсавета (аграгарадок Зарудаўе, вёскі Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Міжава, Старына)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1070 чалавек[4], з іх 84,9 % — беларусы, 9,5 % — палякі, 4,5 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.