Заружанне (возера)

Зару́жанне, Ружына, Заружань[1]возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Заружанне.

Заружанне
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,2 м
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00034 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,2 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,44 км²
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Заружанне (Беларусь)
Заружанне
Заружанне
Заружанне (Віцебская вобласць)
Заружанне
Заружанне
Map

Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,3 км,найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Аб'ём вады 0,34 млн. м³. Плошча вадазбору 9,44 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 м (ва ўсходняй частцы да 2 м). Берагі нізкія, пераважна забалочаныя.

Возера выкарыстоўваецца як прыёмнік меліярацыйных сістэм. Сцёк па канале ў раку Лукомка.

Зноскі

  1. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 338. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)