Заслаўскі замак — помнік абарончага дойлідства канца XVIXVII стст. Пабудаваны ў г. Заслаўе ў пойме р. Свіслач. Адзін з першых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі. Уваходзіць у Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».

Замак
Заслаўскі замак
Валы замка, уязная брама, Спаса-Праабражэнская царква.
Валы замка, уязная брама,
Спаса-Праабражэнская царква.
54°00′27″ пн. ш. 27°17′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Заснавальнік I. Глябовіч
Будаўніцтва XVIXVII стагоддзі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000336шыфр 613В000336
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Кафля з Заслаўскага замку ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • ХІ стагоддзе — узнікненне гарадзішча на месцы сучаснага замка.
  • Другая палова XVI — пачатак XVII — на месцы сярэднявечнага замчышча панамі Глябовічамі збудаваны бастыённы замак. У замку ўзведзены кальвінскі збор і мураваны палац.
  • 1676 — заходняя частка замка была прададзеная заслаўскаму кляштару дамініканцаў.
  • XVIII — замак канчаткова страціў ваеннае прызначэнне, рэзідэнцыя ўладальнікаў Заслаўя была перанесеная ў іншае месца.
  • 1870-я — дадатковыя мураваныя бастыёны разабраны на цэглу мясцовымі жыхарамі.

Архітэктура правіць

 
Заслаўскі бастыённы замак, з плану XIX ст.

Бастыённы замак быў збудаваны ў традыцыях стараітальянскай фартыфікацыйнай школы і лічыцца адным са старэйшых у ВКЛ. Ён знаходзіўся ў 200 метрах на поўнач ад горада і быў абкружаны з трох бакоў шырокім вадзяным ровам, а з поўначы замак надзейна прыкрывала рэчка Княгінька.

Як адзначалася вышэй, Заслаўская бастыённая фартэцыя была ўзведзена на тэрыторыі ранейшага замчышча Заслаўя, што і абумовіла яе абрысы: крыху звужаны з захаду прамавугольнік 215×190×120×80 м. Звонку бастыёны і курціны былі абмураваны цэглай і каменем. Для абароны курцін у фланках бастыёнаў размяшчаліся капаніры з гарматамі, якія забяспечвалі моцны флангавы агонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя ўмацаванні т. зв. п'ятаформы, своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваны мураванай сцяной вышынёй 2,5 метры і таўшчынёй 0,33, а таксама мелі ўнутры схаваны ход для перамяшчэння абаронцаў. Валы і бастыёны былі насыпаны з пяску, жвіру і гліны з выкарыстаннем фашын.

Галоўны ўваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховае брамы і размяшчаўся ў паўднёвай курціне. З паўночнага боку, скіраванага ў бок ракі, размяшчалася меншая брама. Каля галоўнай брамы першапачаткова меўся падземны ход, зроблены з цэглы. Першапачаткова ён быў прыстасаваны, верагодна, для патаемных вылазак. Значнай дамінантай замка была ўваходная вежа кальвінскага збора, які стаіць амаль пасярод прамавугольніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя функцыі: на шасці паверхах вежы і па перыметры храма меліся баявыя байніцы.

Сучасны стан правіць

У наш час захаваліся толькі малаважныя руіны замкавай брамы, валы і равы замка.

Літаратура правіць

  • Заяц, Ю. А. Заславль X—XVIII веков. Мн., 1987.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
  • Ткачоў, М. А. Замкі і людзі. Мн.,1991 ISBN 5-343-00880-1
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6) с. 546-547

Спасылкі правіць