Захар Міхайлавіч Галадушка

Заха́р Міха́йлавіч Галаду́шка (1906 — 11 мая 1967) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Захар Міхайлавіч Галадушка
Сцяг Першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
кастрычнік 1951 — 1955
Папярэднік Мікалай Аўхімовіч
Пераемнік Дзмітрый Філімонаў
Сцяг Міністр меліярацыі БССР
1947 — 1951
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Данііл Юневіч
Сцяг Наркам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў БССР
1940 — 1946
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Нараджэнне 1906
Смерць 11 мая 1967(1967-05-11)
Партыя КПСС1929 года)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу (1935).

У 1928 годзе арганізаваў калгас «Камсамолец», у якім працаваў да 1931 года. З 1939 года загадчык Сектара жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Беларусі, у 1940—1941 народны камісар збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў Беларускай ССР, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны дырэктар саўгаса ў Куйбышаўскай вобласці, з 1943 года адазваны ў Беларусь і зноў прызначаны народным камісарам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў, з 1947 года міністр меліярацыі Беларускай ССР.

З кастрычніка 1951 да 1955 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі, пасля 1-ы намеснік міністра саўгасаў Беларускай ССР.

З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Спасылкі правіць