Зборная Індыі па футболе

Зборная Індыі па футболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Індыю ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючы орган — Усеіндыйская футбольная федэрацыя, якая была заснавана ў 1937 годзе. Член ФІФА з 1948 года, член АФК з 1954 года, член ФФЮА з 1997 года.

Сцяг Індыі Індыя
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Усеіндыйская футбольная федэрацыя
Галоўны трэнер вакантна
Капітан Пранай Халдэр
Найбольшая колькасць гульняў Суніл Чэтры (107)
Найлепшы бамбардзір Суніл Чэтры (67)
Код ФІФА IND
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 105  (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 94 (люты 1996)
Найніжэйшы 173 (сакавік 2005)
Першая гульня
Неафіцыйная:
Аўстралія Аўстралія 5:3 Індыя Індыя
(Сідней, Аўстралія; 3 верасня 1938)
Афіцыйная:
Індыя Індыя 1:2 Францыя Францыя
(Лондан, Вялікабрытанія; 31 ліпеня 1948)
Самая буйная перамога
Аўстралія Аўстралія 1:7 Індыя Індыя
(Сідней, Аўстралія; 12 снежня 1956)
Індыя Індыя 6:0 Камбоджа Камбоджа
(Нью-Дэлі, Індыя; 17 жніўня 2007)
Самае буйное паражэнне
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР 11:1 Індыя Індыя
(Масква, СССР; 16 верасня 1955)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 4 (Упершыню 1964)
Найлепшы вынік 2 месца (1964)

Зборная Індыі з’яўлялася адной з наймацнейшых зборных Азіі да сярэдзіны XX стагоддзя. У Кубку Азіі 1964 года зборная Індыі выйграла сярэбраныя медалі.

Выступленні на міжнародных турнірах правіць

Чэмпіянат свету правіць

  • 1950 — знялася з турніру
  • 1954 — не была дапушчана ФІФА
  • 1958—1982 — не ўдзельнічала
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — знялася з турніру
  • 1994—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Алімпійскія гульні правіць

  • 1956 — 4 месца

Кубак Азіі правіць

  • 1956 — не ўдзельнічала
  • 1960 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1964 — 2 месца
  • 1968 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1972—1980 — знялася з турніру
  • 1984 — групавы этап
  • 1988—2007 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2011 — групавы этап
  • 2015 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — групавы этап

Азіяцкія гульні правіць

  • 1951 — чэмпіён
  • 1962 — чэмпіён
  • 1970 — 3 месца

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.